Шаноўныя мужчыны, патрыёты нашай любай Беларусі!
Ад усёй душы віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята – яркае сведчанне нашай павагі да тых, хто прысвяціў сваё жыццё абароне міру і спакою на беларускай зямлі. Гэта даніна памяці гераічным продкам, што адстаялі свабоду нашых пакаленняў, і даніна пашаны сучасным воінам, што нясуць свой абавязак з гонарам і сумленнем.
Ваша мужнасць, ваша адвага, ваша вернасць прысязе – гэта той надзейны слуп, на якім трымаецца бяспека і незалежнасць нашай дзяржавы. Вы – гонар і апора, прыклад для моладзі, гарант мірнага жыцця кожнай беларускай сям'і. Ваша адданасць Радзіме, ваша штодзённая праца дзеля яе дабрабыту заслугоўваюць найвышэйшай пашаны.
Няхай гэтае свята напаўняе вашы сэрцы гонарам за сваю краіну і сваю службу. Жадаю вам моцнага здароўя, неўміручай сілы духу, шчасця і дабрабыту. Няхай мір і згода заўсёды пануюць у вашых дамах, а ўсе вашыя справы будуць паспяховымі. Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба, а Беларусь квітнее і развіваецца пад вашай надзейнай аховай. З Днём абаронцаў Айчыны!
Алена СТАЛЬБОЎСКАЯ,
член Савета Рэспублікі



