banner

У Беларусі ў канцы тыдня пацяплее

27 Апреля’21
490


У Беларусі ў канцы тыдня стане цяплей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У Беларусі ўсталявалася халоднае надвор'е. Амаль на месяц адстаём ад кліматычнага графіка. Сярэднясутачныя тэмпературы на 5-8 градусаў ніжэйшыя за норму. У начныя гадзіны пераважаюць адмоўныя тэмпературы, а ў дзённыя - паветра праграваецца крыху вышэй за нуль. У ападках пераважае снег. Паводле метэаралагічнай статыстыкі, у XXI стагоддзі апошні раз у канцы красавіка так холадна было ў 2005 годзе", - расказалі ў Белгідрамеце.

У сераду, 28 красавіка, атмасферны ціск пачне расці, аблокаў і ападкаў стане менш. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3, днём - 7-14 градусаў цяпла.

У чацвер, 29 красавіка, сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца. З паўднёвага захаду Еўропы ў Беларусь стане паступаць больш цёплая паветраная маса і тэмпературныя паказчыкі пачнуць набліжацца да кліматычнай нормы. У начныя гадзіны па поўначы, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ад мінус 2 да плюс 5. Днём будзе плюс 10-17, па паўднёвым захадзе - на пару градусаў цяплей.

У пятніцу, 30 красавіка, паблізу паўночна-заходніх меж з паўднёвага захаду Еўропы пройдзе цыклон і Беларусь ненадоўга апынецца ў яго цёплай частцы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 8 па поўначы да 22 градусаў цяпла па поўдні.

У бліжэйшыя выхадныя, 1 і 2 мая, у Беларусі ўсталюецца ўмерана цёплае надвор'е. У суботу і ў ноч на нядзелю месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі. У дзённыя гадзіны 2 мая пад уплывам атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пачнуцца дажджы.

Фота Галіны КАРПАВАЙ 

Предыдущая статья

Помнить и не забывать