banner

Тры сімвалы Беларусі

05 Марта’21
958
Няма на планеце ні адной краіны, якая б не мела сваіх дзяржаўных сімвалаў: сцяга, герба і гімна. Яны і адметная асаблівасць нашай Радзімы, і прадмет нашага гонару. Паважаць сімвалы дзяржавы – значыць любіць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю.



Аб гэтым ішла гутарка з навучэнцамі 3 класа Поразаўскай СШ, якія  сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Тры сімвалы Беларусі”. Простыя і зразумелыя сімвалы – герб, сцяг і гімн – адлюстроўваюць гістарычныя і культурныя традыцыі нашай краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял.

У ходзе гульні навучэнцы пашырылі свае веды аб абноўленых сімвалах краіны, якія замацаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 года № 83-3. 

Трэцякласнікі цвёрда засвоілі, што выява герба засталася ранейшай, аднак змяніліся дэталі: контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы канюшыны, каласоў і ільну, колер мацерыкоў стаў цёмна-аранжавым. Сам шар развярнуўся, і зараз на ім больш відаць Еўропу. Намаляваныя на Дзяржаўным гербе нашай рэспублікі элементы ўвасабляюць якасці беларускага народа: працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Чырвоны колер сцяга – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалялі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння.

Арнамент чырвонага колеру на белым полі на сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў, іх гасціннасць.

Урачыста на мерапрыемстве гучаў гімн нашай радзімы. Яго словы праслаўляюць родны край, заклікаюць да добразычлівых адносін з іншымі народамі свету. Гэтымі словамі наша краіна пачынае і заканчвае кожны свой дзень.

У ходзе гульні трэцякласнікі зрабілі выснову: кожны маленькі беларус павінен ведаць і ганарыцца сімваламі сваёй дзяржавы, рабіць усё для таго, каб яна заўсёды квітнела.  А для гэтага ім трэба старанна вучыцца і выконваць свае абавязкі, імкнуцца быць добрымі, працавітымі і шчырымі людзьмі. 

Ала ПАЧЭБУТ, класны кіраўнік 3 класа Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Число случаев среднетяжелого и тяжелого течения COVID-19 в Беларуси снижается - Богдан