banner

Так вызвалялі раён

17 Июля’24
157


5 ліпеня савецкія войскі ўступілі на свіслацкую зямлю. Да канца гэтага дня былі вызвалены Поразава і Новы Двор.      17 ліпеня ў другой палове дня – Свіслач.

 Першымі з усходу ў Свіслач увайшлі салдаты 190-га стралковага і 220-га гвардзейскага супрацьтанкавага палкоў 5-й стралковай Арлоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі (камандзір-палкоўнік Пётр Міхаліцын).

 Перадавы атрад 190-га палка падняў Чырвоны сцяг над будынкам кінатэатра “Звязда”, практычна адзіным тады ўцалелым будынкам. З паўднёвага ўсходу ў Свіслач увайшлі воіны 217-й Унечскай ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені стралковай дывізіі (камандзір-палкоўнік Мікалай Масонаў), а таксама 413-га ордэна Кутузава III ступені стралковага палка (камандзір-палкоўнік Іван Кузнец).
У зводцы інфармбюро за 17 ліпеня 1944 года паведамлялася:

 “На паўночны захад Ваўкавыска часці Н-скага злучэння, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластокскай вобласці – горадам Свіслач, а таксама з боем занялі больш за сто населеных пунктаў, у тым ліку такія, як Бераставіца, чыгуначная станцыя Андрэевічы, Рудаўка, Свіслач. У жорсткіх баях знішчана больш за 1000 варожых салдат і афіцэраў, знішчана 6 нямецкіх танкаў і 24 гарматы, захоплена 11 гармат і 48 кулямётаў. Узяты ў палон 200 нямецкіх салдат”.

Предыдущая статья

Кладовая народной памяти: в музее обновился зал военных событий