banner

Свіслачане на фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»

26 Мая’25
409

Свіслацкі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаў удзел у XVI Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які праходзіў у Мінску.

Майстры прадставілі жыхарам і гасцям горада сваю выстаўку народных рамёстваў. Майстар-клас па саломапляценню ад Ірыны Фунт і ганчарству ад Яўгена Мацяшука палюбіліся гаражанам.


«Вясновы букет» – гэта маштабнае свята традыцыйнай мастацкай культуры, дзе майстры з усіх куткоў Беларусі наглядна дэманструюць характэрныя асаблівасці традыцыйнай мастацкай культуры кожнага рэгіёна ў яе сучасным выкананні.

Сёлета на фестываль з’ехаліся больш за 300 майстроў.

Яўген Мацяшук з фестывалю прыехаў з дыпломам ІІІ ступені, атрыманы ў намінацыі «Ганчарства і гліняная пластыка».




Предыдущая статья

Результаты ЦЭ станут известны до 13 июня