banner

Снежнае надвор'е захаваецца ў Беларусі на гэтым тыдні

31 Января’22
456


Снежнае надвор'е захаваецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Паўночнаатлантычны цыклон "Надзя", які пануе на тэрыторыі нашай краіны ў апошнія суткі, вярнуў зімовы пейзаж у паўднёва-заходнія рэгіёны краіны, дзе снежнае покрыва ўжо было растала. Так, на раніцу панядзелка ўсюды па рэспубліцы назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 1 см па паўднёвым захадзе да 32 см па паўночным усходзе, на метэастанцыі Мсціслаў вышыня гурбаў дасягае 38 см", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 1 лютага, цыклон будзе над Маскоўскай вобласцю, а ў Беларусь будзе паступаць няўстойлівая паветраная маса, таму ў многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 3-8 градусаў марозу, у дзённыя - нуль - мінус 5.

У сераду, 2 студзеня, на тэрыторыю Беларусі перамесціцца чарговая сістэма атмасферных франтоў з Польшчы. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, раніцай і днём месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ноччу будзе мінус 2-9, пры праясненнях да мінус 11. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.

У чацвер, 3 студзеня, захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія паступова адыходзяць на ўсход, днём на заходнія раёны Беларусі пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй палавіне краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2-9, пры праясненнях да мінус 12. Днём будзе мінус 6 - плюс 1 градус.

У пятніцу, 4 лютага, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 8-15, пры праясненнях да 18 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра складзе мінус 2-9 градусаў. У заходніх раёнах краіны ноччу будзе мінус 5-7 градусаў, днём - каля нуля.

Предыдущая статья

Утверждены новые правила приема в высшие и средние специальные заведения. Что меняется для абитуриентов