banner

Народнае адзінства – гэта…

10 Декабря’21
1107


У апошні час усё часцей чуюцца размовы пра адзінства народа. І гэта нездарма. Таму што 2021 год аб’яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства, а ў календары з’явілася новае свята – 17 верасня. Гэта гістарычная дата. У далёкім 1939 годзе адбылося аб’яднанне Заходняй і Усходняй частак Беларусі, і сёння гэта дата адзначаецца як свята. 

Народнае адзінства – гэта гісторыя пра чалавечнасць, пра таварыскасць, пра цёплыя чалавечыя адносіны, якія павінны аб’ядноўваць людзей.

Народнае адзінства – гэта любоў да сваёй малой радзімы, да захавання яе каштоўнасцяў.
Нас аб’ядноўвае пачуццё гістарычнай памяці аб Вялікай Перамозе: устаць у “Несмяротны полк”, адчуць падтрымку адзін аднаго, смела і сумленна ісці па жыцці і захоўваць памяць аб нашых ветэранах.
На свеце ёсць шмат прыгожых краін, але ўсё ж няма прыгажэй і мілей краю, чым той, дзе ты нарадзіўся, вырас, жывеш і працуеш.

Упэўнены, каб наша суверэнная дзяржава ў будучыні была яшчэ лепшай, прыгажэйшай, багацейшай, трэба берагчы сваю зямлю і шанаваць яе. Мы мусім быць адзінай нацыяй, згуртаванай і моцнай. Я рады, што жыву ў шматнацыянальнай краіне, ганаруся тым, што ўсе мы імкнемся адзін аднаго разумець. Усе разам мы можам шмат зрабіць, бо, калі мы адзіны, мы непераможны.

Ілля Гуштын, вучань 9 класа гімназіі №1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы

Предыдущая статья

Хоневичскому сельсовету – 60 лет!