banner

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 8 мая

07 Мая’20
781

природа.jpgНачныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 8 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 2. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла.

БелТА

Фота Галіны КАРПАВАЙ

Предыдущая статья

Belavia suspends flights to Manchester till October