banner

На Свіслаччыне адзначылі раённыя "Дажынкі-2020" (+відэа)

29 Августа’20
3366

Урачыстае мерапрыемства пачалося з парада сельскагаспадарчай тэхнікі.

Святочная праграма працягнулася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі шчыра павітаў прысутных і павіншаваў са святам.



З вынікамі ўборачнай кампаніі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч, а таксама павіншаваў усіх з такой важнай нагоды. Да віншаванняў аграрыяў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Клімчук, першы сакратар РК ГА БРСМ Алена Лобач. Пад песні і апладысменты прайшла цырымонія ўзнагароджання герояў жніва.





Пачэснае месца занялі караваі, прыгатаваныя з мукі новага ўраджаю.




Запаліла зал цудоўным выканеннем вядомых хітоў арт-група “Беларусы”.

На вуліцы тым часам размясціліся дажыначныя падворкі, якія арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Кожны жадаючы мог зайсці і пачаставацца рознымі прысмакамі.



На свяце працавалі выяздны гандаль, дзіцячыя артакцыёны.


Алена РАХМАНАВА, Марыя ЛУКША і Вера ПАБОЙНЕВА:


Свята вельмі спадабалася. Мы ўражаны руплівасцю і гасціннасцю гападароў падворкаў. Усе яны прыгожыя і непаўторныя. Добры настрой нам падарыў святочны канцэрт. Словы падзякі нам хочацца сказаць старшыні райвыканкама Аляксандру Вярсоцкаму. Ён шмат робіць для нашага раёна, мы гэта бачым. Вялікі яму дзякуй!

Валерыя ПЕЛЕШ:


Не пашкадавала, што прыйшла на свята. Уразіла, бясспрэчна, сельскагаспадарчая тэхніка. З задавальненнем паслухала цудоўныя песні арт-групы “Беларусы”. Бачу на тварах людзей, якія патрапілі на Дажынкі, радасць, і ад гэтага мне таксама робіцца цяплей і весялей.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ

Фота аўтара

Відэа Таццяны КАВАЛЬЧУК, Сняжаны ЖУРНЕВІЧ


Предыдущая статья

В Беларуси празднуют ореховый Спас