banner

Мінспорту рэкамендуе да 20 красавіка прыпыніць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў

06 Апреля’20
1006

спорт.jpgМіністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамендуе да 20 красавіка прыпыніць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў з удзелам дзяцей і падлеткаў. Такое рашэнне прынята на падставе рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Начальнікам галоўных упраўленняў (упраўленняў) спорту і турызму аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і кіраўнікам рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі рэкамендавана ўзгадніць з нацыянальнымі федэрацыямі па відах спорту прыпыненне да 20 красавіка спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

У паведамленні міністэрства гаворыцца, што пры правядзенні матчаў чэмпіянатаў па футболе, хакеі, гандболе сумесна з ўласнікамі спартыўных аб'ектаў і федэрацыямі прадпісана выконваць усе меры эпідэміялагічнага і санітарнага характару ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

Таксама ў Мінспорту распрацаваны комплекс мер па зніжэнні рызыкі завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Так, асаблівая ўвага звернута на аб'екты, дзе ажыццяўляюцца рэжымна-абмежавальныя мерапрыемствы, і базы, на якіх праходзяць вучэбна-трэніровачныя зборы і дэцэнтралізаваная падрыхтоўка членаў нацыянальных і зборных каманд Беларусі. Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя арганізаваны медыцынскі нагляд за спартсменамі і спартыўнымі дэлегацыямі, якія вярнуліся з-за мяжы. Штодзённа праводзіцца тэрмаметрыя, агляд спартсменаў, санітарная апрацоўка памяшканняў, спартыўнага інвентару і абсталявання.

Таксама вызначаны чатыры базы, дзе прадугледжаны санітарна-эпідэмічны рэжым, медыцынская рэабілітацыя і нагляд за спартыўнымі дэлегацыямі. Гэта спартыўна-аздараўленчая база "Крыжоўка", база адпачынку "Галактыка" і два цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Раўбічах і Заслаўі.

Выезды за мяжу на вучэбна-трэніровачныя зборы і спаборніцтвы часова забаронены, падкрэслілі ў міністэрстве.

Предыдущая статья

О предоставлении права бесплатного проезда ветеранам Великой Отечественной войны