banner

Галалёдзіца і да -15°С чакаецца ў Беларусі 11 сакавіка

10 Марта’21
800


Галалёдзіца і да 15 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 11 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў марозу, па паўночным усходзе - мінус 13-15. Удзень будзе ад мінус 3 па паўночным усходзе да плюс 4 па паўднёвым захадзе краіны.

Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК

Предыдущая статья

Вопросы задают сельчане