
Для абмеркавання былі прапанаваны самыя актуальныя пытанні. Яны тычыліся правядзення дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», дзіцячага «Еўрабачання-2018», будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, дэпутат Навадворскага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання, намеснік начальніка агракомплекса «Новы Двор-Агра» па ідэалагічнай рабоце Ірына Якута, загадчык Навадворскай бібліятэкі – цэнтра краязнаўства Марыя Панотчык.
Напачатку рабяты падзяліліся сваімі ўражаннямі аб выступленнях удзельнікаў «Еўрабачання-2018».
Член Маладзёжнага парламента Уладзіслаў Саўко расказаў аб мерапрыемствах, праведзеных у школе ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Далучылася да размовы і Ірына Якута. Яна паведаміла пра марафон добрых спраў, якія рэалізуюцца і запланаваны ва УСП «Новы Двор-Агра». Таксама ўдзельнікі «Школы Актыўнага Грамадзяніна» абмеркавалі свой удзел у акцыі «Цуды на Каляды».
Да прысутных звярнуўся Віктар Суботка. Ён сканцэнтраваў увагу школьнікаў на дзяржаўнай падтрымцы ў галіне развіцця і адукацыі падрастаючага пакалення і павіншаваў прысутных са святамі.
Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Навадворскай СШ.