banner

Аляксандр Вярсоцкі павіншаваў выдатнікаў адукацыі Свіслаччыны

01 Сентября’21
1626

Першы дзень верасня для дзвюх выдатнікаў адукацыі Свіслацкага раёна пачаўся з цёплых слоў віншавання і прыгожых кветак.


На днях за выдатны ўклад у развіццё рэгіянальнай сістэмы адукацыі нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» была ўдастоена начальнік аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама Людміла Буяк. Крыху раней такой жа ўзнагародай была заахвочана настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Людміла Пабудзей, пераможца ў намінацыі «Пачатковыя класы» ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2020”.



З гэтай нагоды старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі павіншаваў жанчын з высокімі вынікамі іх прафесійнай дзейнасці, падзякаваў за плённую і добрасумленную працу.

– Я вельмі задаволены, што ў нашым маленькім раёне працуюць такія цудоўныя людзі, сапраўдныя прафесіяналы, якія праслаўляюць яго на ўзроўні вобласці, рэспублікі. Вы добра працавалі, і вас заўважылі – гэта важна. Вялікі вам дзякуй за ваш уклад у сістэму адукацыі раёна.


Сняжана ЖУРНЕВІЧ

Фота аўтара

Предыдущая статья

В Беларуси за последние три года количество киберпреступлений увеличилось в 10 раз