Вёсачка мая, ты мая старонка 

07 Апреля’17
1821

Вёсачка мая,  ты мая старонка  

“Мы ўсе з ціхай вёскі Грынкі...” Пад такой назвай у раённым краязнаўчым музеі прайшоў Дзень сектара культуры і вольнага часу аграгарадка Грынкі. Работнікі сектара і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці прадставілі наведвальнікам музея цікавую і разнастайную культурную праграму. Распачалася яна літаратурна-музычнай кампазіцыяй аб гісторыі і культурных традыцыях вёскі Грынкі. І сапраўды, жыхарам гэтых мясцін пашчасціла – тут з даўняй пары жылі вельмі працавітыя і творчыя людзі.


На грынкаўскай зямлі нарадзіліся, правялі свае дзіцячыя і юнацкія гады знакамітыя на Свіслаччыне паэты – Іван Насута і Іван Ламашкевіч. З душэўнай цеплынёй пішуць у сваіх вершах пра родны куток Лідзія Лукша і Сяргей Лукша. Добры паэтычны след пакінуў пасля сябе і Фёдар Цямежнікаў. Вершы мясцовых паэтаў чыталі Марыя Самалевіч, Святлана Гінч і Кацярына Чурак.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 08.04.2017 г.

Предыдущая статья

Назначен главный ветврач района