banner

Святло восеньскіх лампад, або Асвячайце сябе

02 Ноября’16
1369

Шлях да збаўлення нялёгкі. Не ўсім пасля смерці шчасціць трапіць на неба. Урачыстасць Усіх Святых і Усіх памерлых пабуджае чалавека да разважання, як імкнуцца да святасці. Бо кожны, хто праз Хрост стаў дзіцём Пана Бога, запрошаны кіравацца ў жыцці яго словамі: “Асвячайце сябе і будзеце святымі, бо я святы, Пан Бог ваш!” Дасягнуць святасці можа кожны. Трэба толькі любіць Бога і блізкіх, сумленна і старанна працаваць і выконваць свае абавязкі.

Святло восеньскіх лампад,  або Асвячайце сябе

У лістападзе, калі ўсё замірае
У прадчуванні смутку і тугі,
Дзве даты кожны вернік адзначае:
Усіх Святых і Усіх памерлых на зямлі.
У храмах мы маліцца Богу будзем,
Каб ласкай Божай шчодра асвяціў,
Каб нам усім, браты і сёстры, людзі,
Бог да збаўлення светлы шлях адкрыў.
На могілках злятае ціха лісце...
Памолімся ды сціпла памаўчым,
Падзякуем мы продкам, што калісьці
Дарылі тое нам, чым сёння даражым.
Да Усіх Святых звяртаемся штораз:
Маліцеся, маліцеся за нас!
Каб веру нашу моцна бераглі,
Каб да збаўлення мы дайсці змаглі...

 

А. ЗЯМНАЯ,
г. Свіслач.

Предыдущая статья

ДРСУ-209 – 50!