banner

Ветэран жыве побач…

13 Апреля’16
1129

Ветэран жыве побач…

 

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі СШ № 3 г. Свіслачы сумесна з наведвальнікамі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» ў рамках акцыі «Ветэран жыве побач» наведалі Мікалая Іванавіча Шостака. Валанцёры па-цімураўску дапамаглі ветэрану падрыхтаваць агарод да пасеву, памылі вокны, прыбралі ў хаце.

 

…і тут

 

Ветэран жыве побач…Працягваецца акцыя «Тут жыве ветэран», арганізаваная Беларускім фондам міру і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Яе мэта – у год 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны прыцягнуць увагу грамадскасці да лёсу тых, хто шмат гадоў таму адстойваў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Па ўсёй рэспубліцы да дамоў ветэранаў прымацоўваюцца памятныя таблічкі з надпісам «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!».
У пачатку красавіка актывісты саюза моладзі і піянерскай арганізацыі наведаліся да свіслацкіх ветэранаў вайны Фёдара Васільевіча Юрчука і Станіслава Антонавіча Позняка – і на дамах па вуліцах Кастрычніцкай і Леніна з’явіліся памятныя таблічкі. Усяго па раёну да 9 мая іх прымацуюць на дамах 21 ветэрана.

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

Семена на 1 миллиард рублей похитили в Берестовицком районе