На парозе навагодняга свята кожнае дзіця чакае чарадзейства, казкі, па-дарункаў. Для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-раз-віваючага навучання і рэабілітацыі гэты Новы год прынёс шмат сюрпрызаў і прыемных сустрэч.
Першым, хто прыйшоў задаць вясёлы рытм новагоднім святам, быў тэатр «Кніжынка» дзіцячай бібліятэкі.
Не пакінулі без увагі выхаванцаў ЦКРНіР рабо-тнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Яны падрыхтавалі навагоднюю забаўляльную праграму з казачнымі героямі на чале з Дзедам Марозам. Снягурачка, Снегавік, Зайчык, Лісічка і Мядзведзь праводзілі гульні, вадзілі карагоды каля ёлкі, забаўлялі і смяшылі ўсіх.
Але самае цікавае было, калі вучні самі рыхтаваліся да свята: дапамагалі педагогам упрыгожваць клас, прыбіраць ёлку, развучвалі вершы, карагоды, рыхтавалі навагоднія паштоўкі. І калі да іх на свята «Ёлка збірае сяброў» прыйшлі Дзед Мароз і Снягурачка, вочы дзяцей свяціліся ад шчасця.
А сапраўднае свята не бывае без падарункаў. Таму ў рамках акцыі «Нашы дзеці» намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта І. І. Варанец перадаў камплект развіваючых гульняў для дзяцей рознага ўзросту. Раённае аб’яднанне праф-саюзаў (старшыня С. С. Крывапуст) і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» парадавалі дзяцей цацкамі і прысмакамі. А прадстаўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь уручылі бытавую тэхніку для кабінета сацыяльна-бытавой адаптацыі. З добрымі пажаданнямі, гульнямі і падарункамі завіталі на свята з акцыяй «Цуды на Каляды» валанцёры БГЧК «Адкрытыя сэрцы» і піянеры цімураўскага атрада «Міласэрнасць» СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы.
І. БАРЭЛЬ,
педагог сацыяльны ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Свіслацкага раёна».
Фота з архіва ЦКРНіР.