Пешшу за ўражаннямі

05 Августа’15
1108
Пешшу за ўражаннямі
Завяршаецца першая змена дзіцячага перасовачнага палатачнага лагера «Вандроўнік». Для 17 выхаванцаў, якія прыбылі на турыстычную базу ў Ціхаволю з розных школ раёна, быў распрацаваны цікавы маршрут. Дзеці пабывалі ў Дабраволі, на возеры ў Раманаўцах, наведалі суседні Ваўкавыскі раён. 
Юныя турысты змаглі не толькі адпачыць на свежым паветры, адведаць прыгатаванай на кастры ежы, але і ацаніць хараство і разнастайнасць прыроды роднай старонкі. У час падарожжа выхаванцы лагера ўбачылі багаты каларыт населеных пунктаў, пазнаёміліся з іх жыхарамі і славутымі мясцінамі. Уся змена ў турыстычным лагеры доўжылася 9 дзён.  
А тым школьнікам, хто не паспеў трапіць у перасовачны палатачны лагер на першую змену, не варта засмучацца. Арганізатарамі і ініцыятарамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Вандроўнік» запланавана другая змена, якая распачнецца 11 жніўня. Бацькоўскі ўзнос за змену для дзяцей да 14 гадоў складае 270 тысяч рублёў, звыш 14 гадоў – 290 тысяч.    

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Что объединяет белорусов?