banner

Маёй бабулі прысвячаецца

01 Июля’15
1584
У гэтым годзе споўнілася 70 год з дня вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму шмат гаворыцца пра вайну, пра гераічны подзвіг нашага народа, пра страх і жудасныя дні, якія перажылі людзі ў той цяжкі час. Мы нізка кланяемся ветэранам і дзякуем за мірнае неба над галавой.
Бязлітасная вайна… Яна не шкадавала нікога. Амаль кожная сям’я сутыкнулася з горам і стратамі. Мая бабуля Ванда Іосіфаўна Смурага нарадзілася якраз у тыя цяжкія часы. І яе дзяцінства супала з ваеннай парой. Прайшло шмат часу, а бабуля памятае тыя страшныя дні. Расказы бабулі натхнілі мяне напісаць верш "Як добра”. І гэты верш я прысвячаю ёй.

Як добра…
Як добра, што не давялося мне ўбачыць гэтую вайну,
Што бегчы з мамай не прыйшлося, хавацца, есцi баланду.
Як добра, што не ўпала бомба і не разбурыла мой дом.
Як добра, што працуе школа, аптэка, пошта i раддом.

Два годзiкі было бабулi, як немцы пачалi вайну.
Яна хавалася ў акопе, за хатай, у гушчы палыну.
Матуля ёй давала ў акопе грызцi чэрствы сыр,
I ён здаваўся такiм смачным, што аж цяпер жыве ўспамiн.

Наведалася гэтым летам я ў тую вёску Дзеркачы,
Дзе некалi жыла бабуля ў тыя цяжкiя часы.
А вёску побач, па суседству, спалiлi немцы. Проста жах!
I жыхароў усiх спалiлi, дзяцей маленькiх, немаўлят.
Цяпер на месцы гэтай вёскi ёсць пара купiн ад дамоў
I некалькi садовых дрэваў, і помнiк, быццам засцярог.

Ужо семдзесят гадоў бабулi, а памятае тыя днi,
Калі сядзела ў акопе з кусочкам сыра па тры днi.
I ён здаваўся такiм смачным, што аж цяпер жыве ўспамiн!
Няхай мяне баронiць Божа, я не хачу такiх хвiлiн!

Яна тады не разумела, што небяспека недзе тут.
Здавалася, што гэта гулi, не адчувалася пакут.
Бабуля так мне расказала, што захацелася i мне
Пакаштаваць такога сыру, але цяпер, не на вайне.

Як добра, што мне не прыйшлося жыць у тыя цяжкiя часы,
Што чуць гармат не давялося, не бачыць горкае слязы.
Як добра, што жыву сягоння я ў мiрны час i без вайны.
Як добра, што iду я ў школу, чакаюць там мяне сябры.

Як добра, што магу ў свабоднай і сонечнай краiне жыць!
Мая прыгожая Радзiма, цябе заўжды буду любiць!
Мой родны Мiнск з руiн падняўся. 
Ты выжыў, каб мацнець, расцi.
Як добра, што магу сягоння па вулiцах тваiх iсцi!

Анастасія Карпеш, 
выпускніца гімназіі № 38 г. Мінска.

Предыдущая статья

Зачем озеру хозяин?