Сорак чатыры гады жывуць разам Яніна Рафаілаўна і Іосіф Уладзіміравіч Дзямянчыкі. Дружна жывуць, у згодзе, адзін аднаму саступаюць, разумеюць з паўслова. Іх утульны дом рады добрым людзям, а гасціннасць гаспадароў не мае межаў. Іосіф Уладзіміравіч любіць пажартаваць, мае вялікае пачуццё гумару, а жыць разам з такім чалавекам, вядома, адно задавальненне.
Нарадзіліся і выраслі яны ў суседніх вёсках: яна ў Вялікіх Баброўніках, а ён у Шурычах. Хлопцам Уладзімір не раз прыязджаў на танцы ў клуб, у В. Баброўнікі, запрашаў Яніну танцаваць, але і на другіх дзяўчат з цікавасцю паглядаў, жартаваў з імі, часам каго і дадому праводзіў. А па-сапраўднаму разглядзеў Яніну толькі на вяселлі ў сваёй дваюраднай сястры, дзе гуляла дзяўчына. Яна была свахай, а ён – сватам (у тыя гады сватамі бралі нежанатых). Менавіта тады і запала Яня хлопцу ў душу, ён нават здзіўляўся, як гэта раней не прыкмеціў, якая яна на рэдкасць прыгожая і спраўная дзяўчына. Куды толькі вочы глядзелі?
І пачалі яны сустракацца. Цэлы год хадзіў юнак да любай у В. Баброўнікі. Не маглі яны нагаварыцца, нагледзецца адзін на аднаго, і аднойчы пачула дзяўчына запаветныя словы ад каханага: «Будзь маёй жонкай». Згадзілася, вядома, бо даўно ўжо чакала такога прапанавання.
І было ў іх звонкае вяселле. Спачатку гулялі ў маладой, потым – у маладога. Госці жадалі доўгага і шчаслівага жыцця, згоды і ўзаемаразумення і, вядома ж, здаровенькіх і разумных дзетак. Прывёў Уладзімір маладую жонку ў бацькоўскі дом. І пачалі яны жыць разам. Згодна жылі. Яня паважала свякроў і свёкра, старалася, каб тыя былі задаволены нявесткай, каб не сказалі, што чагось рабіць не ўмее. Тады гэта была самая вялікая ганьба, калі сын у хату гультаяватую жонку прыводзіў.
Не, пра Яніну такое ніхто не пасмеў сказаць. За што ні бралася, усё ў руках гарэла. Такая спраўная маладзічка была, што толькі здзіўляліся старыя.
Праз прызначаны тэрмін нарадзіўся ў іх першы сынок. Вось дзе радасці было маладому бацьку. У яго нібы крылы за спіною выраслі, так цешыўся, і вочы ад шчасця свяціліся.
Дзякаваў любай за такі цудоўны падарунак. А Яніна, гледзячы на шчаслівага мужа, як бярэ маленькага на рукі, праз некаторы час другога сыночка нарадзіла, а потым трэцяга, чацвёртага. Вось радасць дык радасць. Мала хто можа пахваліцца такім багаццем, такім скарбам.
Раслі-падрасталі дзеткі, цешыліся бацькі. Яніна займалася надомнай працай: шыла рукавіцы, вязала мачалкі, шмат іншай работы выконвала. А Уладзімір працаваў будаўніком. Трымалі гаспадарку вялікую. Конь быў, тры каровы, свінні, куры, гусі, качкі. Стараліся бацькі, каб усё ў дзяцей было, каб не горш, чым у іншых.
Яны сыноў з маленства прывучалі да працы, каб усё ўмелі, каб брыдка не было ад людзей. Добрымі раслі хлопчыкі, паслухмянымі, памяркоўнымі. У школу пайшлі, добра вучыліся, а ўлетку стараліся працаваць, каб і бацькам дапамагчы, і сабе капейку зарабіць. Віктар у дзявятым класе ўжо разам з бацькам рвы абкошваў, сабе на матацыкал зарабіў. Не было прычыны караць за што-небудзь дзяцей, ці, крый Божа, біць. На бацькоўскім прыкладзе раслі і так непрыкметна павырасталі.
Вось адзін сказаў аднойчы, што жаніцца будзе, потым і другія паведамілі бацькам добрую навіну. Чатыры вяселлі справілі, нявестак прынялі, як родных, унукаў дачакаліся.
Ва ўсіх сыноў добрыя сем’і. Грэх скардзіцца. Можна толькі Богу дзякаваць.
Старэйшыя сыны Віктар і Станіслаў жывуць у Вялікіх Баброўніках. Маюць свае хаты, гадуюць дзетак. У Віктара два сыночка і дачушка, а ў Станіслава тры дзяўчынкі.
Іван мае двое дзетак, жыве ў Брэсце, а малодшанькі Валерый – у Свіслачы, у яго два хлопчыка падрастае.
Калі дзеці і ўнукі ўсе разам збяруцца ў хаце, то яна звініць на ўсе галасы, і старэнькія не могуць нацешыцца тым, што такая вялікая ў іх сям’я, такія добрыя дзеткі і ўнукі.
Калі тыя гадочкі прабеглі? Пасівелі скроні, ды і рух ужо не той. Але без працы не сядзяць мужык з жонкай, не прывучаны. А яшчэ цешацца тым, што за ўсё жыццё ў іх не было такога выпадку, каб яны пасварыліся. Проста не ведаюць, як гэта, каб сварка ў хаце была. Нават не верыцца, што такое бывае на свеце.

Ядзвіга КОБРЫНЕЦ.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.