banner

Разважанні... Наблюдения

24 Мая’14
1689
Якой можа быць сучасная кніга, калі застанецца звычайна надрукаванай на паперы, са звычайнай вокладкай, без ілюстрацый і з адным творам у змесце? Што яшчэ могуць прыдумаць аўтар, рэдактар, выдавец?
Кніга Алены Брава «Дараванне=Прощение=: аповесць» дае некаторыя адказы. На самой справе ў назве кнігі ёсць яшчэ адно слова, але – па-нямецку. На гэтай мове я зусім не ўмею пісаць-друкаваць. Што за слова? Дараванне. Так, пад адной вокладкай змешчана адна аповесць, але на трох мовах: роднай, братэрска-суседскай, мове былых ворагаў, а цяперашніх узорных еўрапейцаў. А яшчэ папярэдняе слова-падзяка ў пачатку ды інтэрв’ю з аўтаркай у канцы.
Такім чынам, можна ўявіць, што, напрыклад, сеўшы ў цягнік, які павязе вас на ўсход, можаце спакойна прапанаваць сваім рускамоўным спадарожнікам пачытаць пранізлівую аповесць. А калі вашы рэйкі скіраваны на захад, то, магчыма, сустрэнеце інтэлігента-немца, які таксама можа зацікавіцца сучасным творам.
Только нужно оговориться: повесть требует настоящего читателя, подготовленного человека – с тонким эмоциональным восприятием мира. Потому что именно таким качеством и обладает автор книги и ее героиня Лариса. 
Лариса Вашкевич – утонченная натура, образованная белоруска, которая в поисках женского счастья вышла замуж за немца и живет в Германии. Ей около сорока, самостоятельная дочь-студентка от первого несчастного брака, второй муж, типичный, прагматичный и… безумный свекор Ганс с прогрессирующей болезнью Альцгеймера. Вот за ним и ухаживает почти бесправная эмигрантка. А Ганс, оказывается, воевал в родных местах Ларисы. А у нее – генетическая и историческая память, живая и щемящая. А вокруг – стена забытья и равнодушия.
Фармальна гераіня пражывае ў аповесці каля сутак. Але перад намі праходзіць галерэя самых розных успамінаў, назіранняў і персанажаў, кожны з якіх увасабляе сваё пакаленне, сваю філасофію і жыццёвую пазіцыю: тыповую, пазнавальную, блізкую ці недасягальную для чытача. Менавіта мне гераіня не спадабалася. Самазасяроджаная, з прэтэнзіямі на непрызнаную ўнікальнасць: «…засталося ззянне, якое бачыла, бадай, толькі яна адна…» А якія ўчынкі? Штучка-разумніца, якая лічыць, што, маючы гуманітарную адукацыю, высокі культуралагічны ўзровень і пэўны жыццёвы вопыт, яна можа ацэньваць і асуджаць людзей, нацыі, краіны і цэлыя цывілізацыі. Ніводнага разу яна не ўспомніла рэальнасць свайго савецкага і постсавецкага жыцця добрым словам. Парадокс у тым, што і нямецкую рэальнасць інтэлігентка не ўспрымае і крытыкуе. Арыентуючыся ў антычнай міфалогіі і найноўшай літаратуры, разважаючы над глабальнымі пытаннямі і бачачы псіхааналітычныя сны, даглядаючы чужога старога і не ўпісваючыся ў чужы лад жыцця, Ларыса, па сутнасці, глыбока няшчасны чалавек са сваімі комплексамі, фобіямі і амаль істэрычным псіхозам ці дэпрэсіяй. Я так яе ўбачыў. Але інтэрв’ю з Аленай Брава дало ўпэўненасці, што яна – толькі аўтарка, а не двайнік Ларысы.
По сюжету: Ганс сбежал из-под контроля и потерялся. Лариса ищет, переживает, вспоминает, рассуждает. Старика нашли и сдали в богадельню. Ганс юношей служил на оккупированной территории, любил белоруску, видел ее смерть и смерть всей деревни, которую пробовал спасти. Знал предателя и хотел ему отомстить. Поэтому его старческий затемненный разум, отбросив и забыв все навыки, знания и привычки, «жил» в той войне: боялся, спасался и… искал. Узнав все это из дневника свекра, Лариса принимает решение: забрать старого солдата домой. Вот оно – Прощение. Вот он – настоящий поступок живого и уникального человека. Ах, загадочная славянская душа!
«– Руская эмацыянальнасць…
– Я з Беларусі! Гэта не тое ж самае!» (Цытата з перадапошняга абзаца).
Пераказаў яе сухавата, а напісана яна на вышэйшым узроўні: стыльна, арыгінальна, змястоўна. Гэта сапраўдны ўзровень сучаснай еўрапейскай літаратуры. У аповесці ёсць тонкія назіранні і глыбокія разважанні. Алену Брава непакоіць пытанне гістарычнай памяці народаў, забыццё, якое  вынішчае ісціну. А ісціна бачыцца ў тым, што людзі не павінны забіваць адзін аднаго, гэта супярэчыць усяму.
Анатоль РАМАНЧУК.


Предыдущая статья

Каннский укол по самолюбию
Похожие новости
11 Сентября’24
408
Он жил духом свободы
10 Сентября’24
505
Сошлись шашисты