banner

Запрашае “Новае пакаленне”

13 Мая’14
1403
Штогадовы абласны фестываль аўтарскай песні "Новае пакаленне” пройдзе ў г.п.Зэльва 17 мая ў рамках свята "Музыка, спорт і мы”. 
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары-выканаўцы ва ўзросце ад 18 да 31 года. Намінацыі конкурсу: "Аўтары вершаў і музыкі выконваемага твора”, "Аўтары вершаў выконваемага твора”, "Аўтары музыкі выконваемага твора”, "Аўтарскія калектывы”. Па выніках выступленняў журы вызначыць лаўрэатаў  I , II , III ступеней. 
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў конкурсу стануць спецыяльныя дыпломы і прызы: за выканаўчае майстэрства, выканаўчае майстэрства і артыстычнасць, за лепшае рэжысёрскае вырашэнне вобразу, лепшы сцэнічны вобраз, прызы сімпатый гледачоў і Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта. Фестываль абяцае быць цікавым кожнаму госцю, незалежна ад узросту. 
Арганізатары свята прадугледзелі і шэраг іншых мерапрыемстваў. Пройдуць лёгкаатлетычная эстафета на прызы раённай газеты "Праца”, спаборніцтвы па сілавым экстрыме, паказальныя выступленні рэкардсмена "Кнігі рэкордаў Гінеса” Вячаслава Харанекі, канцэрт навучэнцаў Гродзенскага каледжа мастацтваў. Сярод навінак – адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь і V рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до "Зэльвенскія тыграняты”. Плануецца выступленне спартсменаў з Літвы, Латвіі, Расіі. Акрамя таго, госці фестывалю змогуць набыць сувенірную прадукцыю раённага Дома рамёстваў і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. Для самых маленькіх будуць працаваць атракцыёны.
Запрашаем усіх жадаючых!
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (01564) 2-45-31.

Предыдущая статья

Вечно живи, процветай, Беларусь!