banner

Паміж Усходам і Захадам

21 Апреля’14
2709
Паміж Усходам  і ЗахадамНядаўна ў новым фармаце выйшаў у свет падручнік "Польская мова для ўсіх: Чытай. Слухай. Гавары”, які быў выдадзены ў Маскве вядомымі выдавецтвамі "Флінта” і "Навука” ў 2012 годзе. Прычынай перавыдання стала папулярнасць дапаможніка ў некалькіх краінах. Яго аўтары – кандыдат філалагічных навук Галіна Пальянава і перакладчык Ірына Пальянава, выпускніцы тады яшчэ сярэдняй школы № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслач.
– Гэта кніга – вынік некалькіх гадоў працы. Спачатку яна была апрабавана на практыцы: са студэнтамі ўніверсітэта ў Мінску і з дарослай аўдыторыяй, – патлумачыла Галіна Пальянава. – Дарэчы, наш праект быў прадстаўлены ў 2010 годзе ў польскім горадзе Лодзі на канферэнцыі па праблемах вывучэння польскай мовы як замежнай і атрымаў шмат станоўчых водгукаў.
Паміж Усходам  і ЗахадамІ гэта быў сапраўдны поспех. Аб падручніку напісаў беларускі рэспубліканскі штотыднёвік "Голас Радзімы”, звярнуўшы ўвагу на тое, што ведаць мову суседзяў – добрая традыцыя ў нашай краіне. Аўтары з Беларусі пабудавалі своеасаблівы лінгвістычны мост паміж Усходам і Захадам. Таму што падручнік разлічаны на рускамоўных чытачоў і стане добрым дапаможнікам усім, хто жадае вывучаць польскую мову.
Падручнік можна не толькі набыць у Цэнтральнай кнігарні ў Мінску альбо пачытаць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У наш час шырокія магчымасці дае інтэрнэт, і аматары электронных кніг могуць пашыраць свае веды незалежна ад таго, дзе знаходзяцца.
Марына ЯНЮК.

Предыдущая статья

Ты расти-ка, подрастай да силенок набирай!