banner

Маленькія Берагошы

15 Декабря’13
1979
Маленькія БерагошыНа працягу Года беражлівасці кожны чалавек неаднойчы чуў слова «беражы».  Неабходна берагчы прыроду – гэта наша багацце,  трэба берагчы святло і цяпло – гэта наш камфорт і ўтульнасць, трэба берагчы ваду – гэта крыніца ўсяго жывога на свеце.  
Дашкольны ўзрост – перыяд актыўнага пазнання свету і чалавечых адносін, фарміравання  асобы будучага грамадзяніна. Вынікам работы педагогаў з’яўляецца фарміраванне такога ўнутранага  ўсведамлення дзіцяці, калі эканомнае расходаванне цяпла, электраэнергіі, вады і іншых рэсурсаў стане нормай жыцця для кожнай беларускай сям’і, кожнага чалавека.
Сістэмнасць работы ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. Свіслачы па рэсурсазберажэнні ўключае ў сябе комплекснае выкарыстанне разнастайных форм і метадаў. Пераважныя накірункі – гульня, эўрыстычныя і этычныя гутаркі, доследы і эксперыменты, тэматычныя выставы, гульні-падарожжы,  праектная дзейнасць, акцыі, спектаклі і вершаваныя парады.
У старэйшых групах  цэнтра праводзіўся Тыдзень беражлівасці. На працягу яго з выхаванцамі праводзіліся спецыяльныя заняткі,  якія былі накіраваны не толькі на назапашванне ведаў аб навакольным свеце, але і на фарміраванне разумення неабходнасці клопату аб ім, на фарміраванне станоўчага «я» дзіцяці, выхаванне ўсведамлення  карыснасці і патрэбнасці («Я таксама магу дапамагчы прыродзе і зберагчы яе рэсурсы»). Вялікую цікавасць выклікалі выстаўкі  творчых работ «Маленькія Берагошы», «Карыснае з непатрэбнага». Цікавай  формай узаемадзеяння з сацыякультурным асяроддзем стала акцыя «Карысныя парады». У час прагулкі дзеці распаўсюдзілі сярод жыхароў мікрараёна памяткі з парадамі па эканомным выкарыстанні электраэнергіі, вады і цяпла.
Заканчваецца Год беражлівасці, але работа па фарміраванні ў дашкольнікаў гаспадарскага стаўлення да жыцця  будзе працягвацца і надалей. 
Няхай нашы дзеці не будуць абыякавымі да марнатраўства, няхай стануць актыўнымі памочнікамі грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на захаванне і прымнажэнне рэсурсаў нашай краіны.
Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці 
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслачы

Предыдущая статья

Пожар в Пацуях