Дзень Незалежнасці! Гэтае свята – сімвал гераічнага мінулага і светлай будучыні, свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю. Дзень Рэспублікі – свята духоўнага яднання нацыі. Менавіта такое пачуццё ў сэрцы кожнага, для каго Бацькаўшчына не пустое слаўцо, а падстава для гонару, для каго вялікае шчасце нарадзіцца і жыць у цудоўнай краіне, імя якой Беларусь.
Гэты дзень азнаменаваны значнай гістарычнай падзеяй – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы найвялікшаму гераізму і мужнасці адзінага шматнацыянальнага народа ў смяротнай схватцы з ворагам удалося адстаяць самае галоўнае для кожнага з нас – права на жыццё. Мінула 69 гадоў з таго дня, як на нашу шматпакутную беларускую зямлю вярнулася цішыня. Вярнуўся водар рамонкаў і блакіт неба, спеў жаўрукоў і клёкат буслоў, вярнулася такая доўгачаканая свабода. Яна далася нам неймаверна дарагой цаной. За яе было заплачана не золатам, а чалавечымі жыццямі, скалечанымі лёсамі, матчыным горам, удовіным смуткам і сірочымі слязьмі. Амаль сем дзесяцігоддзяў мы не чуем выбухаў снарадаў, не бачым вогненных вёсак, не жывём у страху за дзяцей, за ўнукаў. Якое гэта шчасце – мір!
Дык чаму ж не святкаваць такі Дзень! Яго ўшаноўвала ўся наша вялікая краіна.
У яе вялізны святочны карагод улілася і наша Свіслаччына. Добры настрой панаваў у кожнага, хто спяшаўся на свята, хто хацеў раздзяліць радасць з сябрамі, суседзямі, калегамі. Распачалося яно мітынгам на гарадской плошчы. На ёй сабраліся ветэраны вайны і працы, перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў.
Урачыста і велічна гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь, вядучыя запрашаюць да мікрафона старшыню райвыканкама Алега Мечыслававіча Таргонскага. Кіраўнік раёна шчыра вітае ўсіх, хто прыйшоў на свята, яшчэ раз падкрэслівае яго вялікае значэнне для ўсіх беларусаў.
– Свабода далася нам дарагой цаной, – адзначыў прамоўца. – Цаною нечуваных ахвяр і разбурэнняў. 80 працэнтаў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў ляжала ў руінах, фашысты знішчылі больш за 9 тысяч сёлаў, 628 з іх спалілі разам з жыхарамі. У краіне не засталося сям’і, якую б ні кранула вайна. Тысячы ўдзельнікаў ваенных падзей прыйшлі з вайны раненымі, скалечанымі, страціўшымі здароўе. Мільёны дзяцей так і не спазналі дзяцінства, вырасла цэлае пакаленне людзей, якія не дачакаліся сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. У брацкіх магілах на тэрыторыі раёна знайшлі свой апошні прытулак каля паўтары тысячы воінаў, аддаўшых сваё жыццё за вызваленне Свіслаччыны, і каля дзвюх тысяч мірных жыхароў, загінуўшых у час акупацыі. Вось чаму ідэі незалежнасці, суверэнітэту і свабоды ёсць і будуць для нас свяшчэннымі.
Аб’яўляецца мінута маўчання. Цішыня! Нават птушкі, здаецца, перасталі спяваць, слухаючы размераны стук метранома.
Кіраўнік раёна шчыра дзякуе ўсім ветэранам, якіх, на жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш і менш, падкрэслівае іх бессмяротны подзвіг, заклікае маладых браць прыклад мужнасці і самаадданасці сваёй Радзіме, яе векавым традыцыям.
Алег Мечыслававіч адзначае значныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, эканомікі ў пасляваенныя гады, што з’яўляецца працоўным подзвігам беларусаў, у тым ліку і працаўнікоў нашага раёна, якія ўносілі і працягваюць уносіць вялікі ўклад у агульныя дасягненні.
Кіраўнік раёна падзякаваў усім за самаадданую працу на карысць нашай вялікай Радзімы, пажадаў моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці і шчасця.
У знак удзячнасці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ўскладаюцца кветкі да помніка воінам-вызваліцелям. Затым вялікім святочным шэсцем усе накіроўваюцца ў гарадскі парк.
Урачыста праходзіць каля трыбун калона перадавікоў вытворчасці, якія рашэннем Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта за высокія дасягненні ў працы па выніках 2012 года і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці занесены на раённую Дошку гонару. Дапаўняюць яе лепшыя арганізацыі нашага горада, якія таксама занесены на Дошку гонару. Следам адна за другой ідуць прадстаўнікі ўсіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Свіслачы і раёна, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якіх свіслачане вітаюць гарачымі апладысментамі.
Пачынаецца святочны канцэрт самадзейных артыстаў раёна. Амаль дзве гадзіны не змаўкаюць песні, музыка, прысвечаныя роднаму краю, любай Беларусі, яе цудоўным краявідам.
Непадалёку працуе ветэранская пляцоўка. Салдатаў Перамогі вітаюць кіраўнік раёна А. М. Таргонскі і яго намеснік В. А. Суботка. Яны шчыра дзякуюць ім за здабытую свабоду, жадаюць здароўя і даўгалецця. Палявая кухня частуе ветэранаў салдацкай кашай, а артысты дораць свае песні.
На тэрыторыі ўсяго парку размясціліся падворкі пасялковага і сельскіх Саветаў. Гаспадынькі ветліва сустракаюць гасцей, частуюць прысмакамі, прыгатаванымі сваімі рукамі, запрашаюць у скокі, ладзяць гульні, забавы. Для дзяцей працуюць атракцыёны, у гандлёвых кропках можна купіць марожанае, безалкагольныя напіткі, салодкія ласункі, паветраныя шары і іншыя цацкі.
Наладжана выстава-продаж вырабаў народных майстроў, майстроў раённага Дома рамёстваў. Вочы разбягаюцца ад хараства, зробленага таленавітымі рукамі.
На стадыёне пачынаецца футбольны матч. Балельшчыкі падтрымліваюць свае каманды гучнымі воклікамі, паддаючы ім азарту.
На гэтым свята не скончылася. Вечарам свіслачан чакала выступленне эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі. Затым усіх запрасіла святочная дыскатэка. Працавалі гандлёвыя палаткі з цукровай ватай, поп-корнам і іншымі ласункамі, для дзяцей былі наладжаны атракцыёны.
Прыгожым кульмінацыйным момантам стала выкананне Гімна Рэспублікі Беларусь. Спявалі ўсе, хто прыйшоў на плошчу, нават малыя дзеці. А яскравую кропку паставіў святочны феерверк, які мнагацвеццем размаляваў усё неба над Свіслаччу і прывёў у захапленне ўсіх яе жыхароў.

Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.