На папярэднюю.
– Дык у тым і справа, што вельмі сур’ёзна! І твой варыянт не пройдзе: яны прадставілі каталог мадэляў, заказ на якія збіраюцца ў нас размясціць. У кожнай ёсць нейкая штучка, якую ў нашых сённяшніх умовах не зробіш, патрэбна спецыяльнае абсталяванне. Гэта не прынцыповыя асаблівасці, так, дробныя дэталі, для айчынных кліентаў мы б лёгка іх замянілі – і атрымалася б не горш. Але з палякамі не пройдзе. Вы, кажуць, працаваць умееце, мы ў шчырым захапленні ад кваліфікацыі вашых закройшчыц і швачак, але нам патрэбна еўрапейская якасць, якую вы на сваім абсталяванні забяспечыць не зможаце. Таму альбо адшываеце наш заказ на тых машынах, якія мы паставім, і ў заяўленыя намі тэрміны, альбо мы будзем шукаць іншых партнёраў.
Крыху падумаўшы, Таццяна развяла рукамі:
– Ну што ж, будзем асвойваць новыя машыны ў рэкордна кароткія тэрміны. Іншага выйсця ў нас няма – гэты кантракт мы сабе не можам дазволіць упусціць.
Новыя машыны ім прывезлі праз месяц.
За гэты час яны правялі немалую падрыхтоўчую работу: вызвалілі месца ў швейным цэху, падрыхтавалі яго для ўстаноўкі імпартнага абсталявання, траіх швачак з ліку самых талковых і ініцыятыўных папярэдзілі, што ім давядзецца асвойваць новыя машыны.
Увесь гэты час Таццяна з Юрыем амаль што не бачылася. Іх ранейшыя вадзіцелі, Коля і Павел, якія да таго ўдваіх ледзь паспявалі закрываць усе транспартныя пытанні і працавалі амаль без выхадных, і з ненарміраваным рабочым днём, цяпер так узрадаваліся з’яўленню памочніка, што пры найменшай магчымасці перакладвалі на новенькага ўсе дальнія рэйсы. Ён не пратэставаў – наадварот, здаецца, быў гэтаму нават рады. Машыны трымаў у парадку, усе даручэнні – іх вадзіцелі былі адначасова і забеспячэнцамі, і экспедытарамі, і механікамі, і грузчыкамі – выконваў акуратна і своечасова, з хлопцамі ладзіў – неяк адразу, з першага дня стаў у іх асяродку сваім. Ніякіх пытанняў да яго не ўзнікала, і нават Валодзя перастаў бурчэць, што Таццяна ўзяла на работу бамжа, хоць і паглядваў на новенькага крыху недаверліва, нібыта ўсё не мог вызначыцца: на самой справе гэты Кашавараў нармальны мужык ці толькі прыкідваецца такім? Пра інцыдэнт з міліцыяй і крадзяжом "Таёты” цяпер усе ўспаміналі, як пра жывы анекдот: вельмі хутка гэтае здарэнне ўвайшло ў разрад карпаратыўнага фальклору.
Падчас невялікіх паездак па горадзе Таццяна садзілася за руль сама: напрацоўвала вадзіцельскі вопыт, хоць і без асаблівага энтузіязму. Толькі аднойчы, калі Андрэйку трэба было забіраць з бальніцы, яна зноў папрасіла Юрыя адвезці яе ў Мінск. Але паездка гэтая мала нагадвала папярэднюю. Амаль усю дарогу яны маўчалі, нібы і не было ў той першы дзень паміж імі моманту шчырасці, нібы і не злучыла іх пакалечаныя душы кволая, тоненькая, як павуцінка, нітачка даверу, узаемнай сімпатыі, разумення, нібы і не было таго ранішняга ўзыходу сонца і водару па-хуліганску сарваных на гарадской клумбе касачоў, які яшчэ доўга кружыў ёй галаву…
Адзінае, што яна спытала, калі яны ад’ехалі ад горада:
– Ну як вам, Юрый, ваша новая работа, калектыў?
Ён у адказ толькі ўсміхнуўся:
– Напэўна, гэта я павінен спытаць, як вам ваш новы вадзіцель? У маёй сітуацыі выбіраць не даводзіцца, я рады любой рабоце і за кожную ўдзячны. А вось вам, напэўна, не ўсё роўна, хто ў вас будзе працаваць… Я стараюся, як і абяцаў, апраўдваць ваш давер.
Такі асцярожны адказ крыху пакрыўдзіў Таццяну: яна хацела пачуць што-небудзь прыемнае пра іх фірму, калектыў, зрэшты, пра сябе, а ён, падобна, сам напрошваецца на кампліменты. Пераб’ецца…
А, мо, справа была ў тым, што ўсе яе думкі ў апошнія дні былі заняты палякамі, новым абсталяваннем, якое з дня на дзень ім павінны былі паставіць. Гэта адкрывала заманлівыя перспектывы ў развіцці іх фірмы, і яе не пакідала змешанае пачуццё трывогі і радаснага прадчування перамен. Абмяркоўваць з вадзіцелем гэтую тэму было неяк недарэчы, а гаварыць аб нечым іншым не хацелася. А Юрый, магчыма, адчуўшы яе настрой, таксама не кідаўся ў размовы.
Андрэйку ўжо знялі швы, і яна забрала яго дахаты. І ў той жа дзень адвезла да бабулі ў вёску. У вучылішчы пачаліся канікулы, сядзець хлапчуку ў гарадской кватэры было б сумна, ды яшчэ пасля аперацыі, калі па вуліцы не пабегаеш, з сябрамі не павалтузішся. І ўвогуле, дзіцяці яшчэ патрэбен уважлівы догляд, неабходна працягваць пэўныя працэдуры. А Таццяна, дакараючы сябе, што яна недаравальна дрэнная маці, не дадае дзецям мацярынскай увагі, клопату, шчырых размоў і проста штодзённых стасункаў, разам з тым разумела, што зноў не зможа ўдзяліць сыну патрэбнай увагі. Цяпер, напэўна, менш, чым калі-небудзь: і бягучых спраў хапае, а тут яшчэ незапланаваная мадэрнізацыя, якая невядома, як пройдзе і колькі часу адбярэ… А ў бабулі, яна ведала, Андрэй будзе дагледжаны. Можа, не так весела хлапчуку будзе ў вёсцы, але затое яна можа не хвалявацца хоць бы аб тым, каб сын быў накормлены і не гойсаў з ранку да вечара дзе папала.
Абсталяванне з Польшчы ім даставіў вельмі несімпатычны, прынамсі, на яе погляд, малады чалавек. Яна не магла нават сказаць дакладна, чым ён яе раздражняў. Акуратна апрануты, толькі неяк вельмі па-жаночы: у яркай квяцістай прыталенай кашулі з чырвонай хусцінкай на шыі, у джынсах у абліпачку. Быў падкрэслена ветлівы ў размове – аж да прытарнасці. І нават рускую мову ведаў нядрэнна, так што паразумецца ім удалося. І ўсё ж яе не пакідала неадольнае жаданне, каб ён пакінуў кабінет як мага хутчэй.
Абсталяванне выгрузілі, устанавілі ў цэху, распакавалі. Усе швачкі пакідалі работу, сабраліся і глядзелі на новыя бліскучыя машыны як на дзіва: а як жа гэты цуд тэхнікі працуе?
Прыкладна тое ж пытанне яна задала жанчынападобнаму маладому чалавеку: хто і калі будзе займацца пуска-наладачнымі работамі новага абсталявання? На што той какетліва ўсміхнуўся:
– Ну гэта не па маёй частцы. Я не наладчык, я экспедытар. Груз даставіў, атрымайце і распішыцеся.
– Пачакайце, – не зразумела Таццяна, – вы, што, не дапаможаце нам запусціць гэтыя машыны ў работу?
– Канешне, не! – яго ўсмешка чэшырскага ката запоўніла, здаецца, усю прастору. – Гэта не ўваходзіць у мае абавязкі.
І, убачыўшы, як акругліліся вочы ў дырэктара, паспяшаўся супакоіць:
– Ды вы не хвалюйцеся! Наколькі я ведаю, там нічога асабліва складанага няма, вашы майстры самі з усім разбяруцца. Вы ж не ў каменных пячорах выраслі, – міла "падчапіў” ён партнёраў. – Там ёсць падрабязная інструкцыя для кожнай машыны, ну проста па кроках усё распісана. Ну а калі нешта ўсё ж не зразумееце, то выклікайце наладчыка з фірмы-вытворцы. Мы свае абавязкі выканалі ў адпаведнасці з умовамі кантракта. Астатняе – ваш клопат, – працягваў усміхацца вяртлявы экспедытар, пакуль яна раздумвала, падпісваць накладныя ці не. Урэшце вырашыла, што ён мае рацыю. Неяк яны з Валодзем прашляпілі, пра наладку абсталявання ў кантракце і сапраўды нічога не сказана. Нікуды не дзенешся.
Малады чалавек, схапіўшы падпісаныя паперы, тут жа рэціраваўся, пакінуўшы ў кабінеце прытарна-салодкі водар хутчэй жаночага, чым мужчынскага парфуму і непрыемны асадак на душы, нейкае трывожнае хваляванне.
Што трывога была недарэмная, яна зразумела, як толькі на парозе ўзнік Валодзя. Твар у яго быў разгублены:
– Таня, ты ведаеш нямецкую? – пацікавіўся ён, не паспеўшы зачыніць за сабой дзверы.
– Ага, у межах школьнай праграмы. Ды і то са слоўнікам. А што табе раптам нямецкая спатрэбілася?
– Ну вось, а я і так не ведаю, у школе іспанскую нібыта вучыў… А тут усё на нямецкай мове, – працягнуў ён пашпарты на новыя машыны і інструкцыі па наладцы. – Я зразумеў толькі, што гэта эксперыментальнае абсталяванне з Германіі. Слухай, гэта не машыны, а нейкі кот у мяшку…
– Та-а-ак… – Таццяна задуменна пагартала пашпарты з незразумелым тэкстам. – А чыста знешне можна вызначыць, што ў гэтых машынах да чаго? Так бы мовіць, традыцыйным метадам навуковага тыку?
– Можна-то можна, але калі мы не туды "тыкнем”, зламаем – тады што? Хто плаціць будзе? І чым? Дзяўчаты ў цэху галосяць, ніхто не рашаецца нават падысці да гэтага звера без тлумачэнняў. А хто ім растлумачыць, што і як рабіць?
– Выходзіць, нашы шчодрыя інвестары падсунулі нам нават не ката ў мяшку, а сапраўднага траянскага каня, – пасля доўгай паўзы задуменна прамовіла Таццяна.
– У сэнсе? – не зразумеў Валодзя.
– У прамым. Ну вось, глядзі, якая карцінка вымалёўваецца. Запусціць машыны самі мы не можам, так? Не асвоіўшы іх, заказ выканаць таксама не зможам. А за кожны дзень пратэрміноўкі ў адпаведнасці з умовамі кантракту бярэцца няўстойка. Пару месяцаў пастаім, аддадзім у кошт доўгу не толькі гэтыя машыны, але і свае ўласныя. А самі на цвінтар пад царкву пойдзем з шапкай.
– Ну, напэўна, на самой справе ўсё не так страшна? – ці то спытаў, ці запэўніў Валодзя. – Павінна ж быць нейкае выйсце.
– Можа, і не так. А можа, яшчэ страшней… У тым выпадку, калі мы ў самы бліжэйшы час не знойдзем тое самае выйсце, не запусцім машыны і не пачнём адшываць заказ.
– А калі папрацуем з ранейшымі партнёрамі, пакуль прыедзе наладчык? Усё ж нейкія грошы.
– Якія партнёры, Валодзя? У чаканні гэтага заказу згорнуты практычна ўсе ранейшыя сувязі – ці ты забыўся? Мы проста фізічна не змаглі б адшываць штомесяц такія партыі палякам і працаваць на ўнутраны рынак. Даходаў ад таго, што дашываецца па ранейшых пагадненнях, не хопіць нават на выплату няўстойкі, не кажучы ні пра што іншае.
– Што ж рабіць, Таня? – разгублена прамовіў Валодзя.
Як гэта ні дзіўна, але ў складаных сітуацыях сябар, заўсёды такі ўпэўнены, разумны, дальнабачны, губляўся, як дзіця. І ўсю адказнасць перакладваў на яе, Таццяну, непадзельна давяраючы яе цвярозаму розуму і інтуіцыі. Гэтым галоўным чынам і тлумачылася, што з іх, дваіх паўнапраўных кампаньёнаў, якія ўлажылі ў справу роўныя долі, разам арганізоўвалі справу ад самага пачатку і, нягледзячы на штодзённыя спрэчкі, часам вельмі вострыя, тым не менш умудрыліся не пасварыцца нават зараз, у час адноснай стабільнасці, юрыдычным, ды і фактычным дырэктарам з’яўлялася яна, жанчына, а Валодзя быў яе намеснікам. Таццяну спачатку гэта напружвала – яна была выхавана ў атмасферы вясковага дамастрою, калі слова мужчыны было першым і апошнім, а жанчына павінна была бясспрэчна падпарадкоўвацца па той адзінай прычыне, што яна – жанчына. Але менавіта Валодзя, адчуваючы яе ўнутраную, не на паказ, сілу, настояў на такім падзеле службовых абавязкаў. І ні разу за гады сумеснай працы не выказаў ні слова крыўды, ні нават намёку на яе з-за сваёй нібыта не мужчынскай "ролі другога плану”. Праўда, і Таццяна ніколі не дала яму адчуць, што яна тут – галоўная. Заўсёды і ва ўсім яны раіліся і важныя рашэнні прымалі разам. Выпадак з Юрыем быў першым падобным – таму, напэўна, Валодзя і ўзлаваўся, што яна імпульсіўна прыняла на работу новага чалавека, не параіўшыся з кампаньёнам.
Яна маўчала і малявала на чыстым аркушы кружочкі і квадрацікі, зігзагі маланак і кучаравыя аблокі, кветачкі і розныя лічбы – гэта дапамагала ёй думаць. Валодзя ведаў, што ў такія хвіліны "мазгавога штурму” Таццяну лепш не чапаць: тады яна абавязкова нешта прыдумае. Ці, ва ўсякім выпадку, паспрабуе…
– Рабіць нешта, вядома, трэба – не сядзець жа, склаўшы рукі… – нарэшце загаварыла Таццяна. – Давай раздзелімся і пачнём з малога. Можа, і сапраўды ўсё можна вырашыць без асаблівых страт, а мы тут распанікаваліся? Ты, Валодзя, паспрабуй звязацца з палякамі і высветліць, знарок яны прыслалі абсталяванне без наладчыка ці гэта проста непаразуменне. Было б цудоўна, калі б яны сказалі: "Ах, выбачайце, заўтра наш прадстаўнік выязджае.” Хоць чуе маё сэрца, што нас элементарна хочуць "кінуць” з гэтымі нечакана шчодрымі інвестыцыямі і ніякай дапамогі ад палякаў чакаць не варта, хутчэй наадварот… У такім выпадку трэба тэлефанаваць у Германію, на фірму-вытворцу гэтых цуда-машын і дамаўляцца, каб немцы прыслалі наладчыка і тэхнолага. Але для такіх перамоў патрэбен чалавек, які хоць крыху валодае нямецкай мовай, так што іх пакуль давядзецца адкласці... Ну і каштаваць гэта, трэба думаць, будзе нямала – машыны ж не мы куплялі…
– Ёсць яшчэ адзін шлях, – працягвала думаць услых Таццяна. – Неабходна пацікавіцца, можа, на якім з айчынных прадпрыемстваў ужо ёсць такое абсталяванне, і мы зможам папрасіць дапамогі ў калег. І абавязкова трэба знайсці талковага лінгвіста з тэхнічным ухілам, які б здолеў перакласці інструкцыю… І ўсё – тэрмінова.
Нарэшце ў голасе Тані загучалі звыклыя рашучыя ноткі, якія так супакойвалі яе падначаленых, і Валодзю – не ў апошнюю чаргу: значыць, яна ўжо ведае, што рабіць:
– Значыць, так. Ты зараз садзішся на тэлефон і здабываеш інфармацыю. А я паеду ў наш універсітэт шукаць перакладчыка. Трэба толькі захапіць інструкцыю, каб зразумелі, аб чым ідзе гаворка… Хто ў нас сёння з вадзіцеляў на месцы? Я ў такім стане, што сесці за руль не рызыкну…
– Ды ўсе, – паціснуў плячыма Валодзя. – Хаця не, Коля адпрасіўся (маці з вёскі прыязджае, трэба сустрэць). А Павел, здаецца, учора дзень нараджэння жонкі адзначаў – лепш не рызыкаваць. А твой пратэжэ, як заўсёды, у форме і ў поўнай баявой гатоўнасці.
– Ну вось і паеду са сваім пратэжэ…– падхапіла Таццяна сумку, выходзячы з кабінета.
На яе рэзкае "Паехалі!” Юрый без лішніх слоў выгнаў "Таёту” з гаража. І толькі, калі яна села ў машыну, лаканічна спытаў:
– Куды?
– Ва ўніверсітэт.
…У галоўнай навучальнай установе горада яе чакала расчараванне. Не тое, каб за пераклад ніхто з выкладчыкаў не браўся – ахвотнікі падзарабіць знаходзіліся. Але… Ідзе сесія, затым пачынаюцца падрыхтоўчыя курсы, уступныя экзамены… А тэкст складаны, тэхнічны, шмат спецыяльных тэрмінаў… Хутка не атрымаецца, у лепшым выпадку – праз месяц.
– Інтэрнэт? – паглядзеў на яе са здзіўленнем загадчык кафедры замежнай мовы, да якога яна звярнулася са сваёй просьбай. – Ну гэта вы і самі можаце паспрабаваць, навошта вам тады спецыяліст? Калі не баіцеся запароць машыну. Вы паспрабуйце дзеля цікавасці прапанаваць гэтаму "разумнаму жалезнаму дзядзьку” перакласці на рускую мову што-небудзь з Караткевіча. Ці, калі вы больш па тэхнічнай частцы, то хоць бы інструкцыю па выкарыстанню праса – і пабачыце, што атрымаецца.
Таццяна выйшла з універсітэта і плюхнулася на сядзенне машыны ў поўнай роспачы.
– Што ж рабіць? – спыталася напаўголаса ў самой сябе.
– Нешта здарылася? – Юрый не спяшаўся кранацца з месца.
– Ды ўжо ж, здарылася… – яна заплюшчыла вочы і адкінулася на сядзенні. – Як там у класіка? Бойцеся данайцаў, што прыносяць падарункі? Так прыкладна атрымалася ў нас. Думалі – ухапілі жар-птушку за хвост, а нас развялі, як дзяцей малых. І скардзіцца няма каму і няма на што: самі такі кантракт падпісалі. А ў выніку маем тое, што маем…
– І што маем?
– Ды тое, што, падобна, нядоўга вам, Юрый, давядзецца ў нас працаваць. На гарызонце ў нашай фірмы маячыць грунтоўнае абмежаванне расходаў, а значыць – скарачэнне штатаў. І гэта ў лепшым выпадку. Такія вось невясёлыя справы…
– Што ўжо ж тады ў горшым? – прамармытаў сабе пад нос вадзіцель. І нечакана прамовіў:
– Таццяна Аляксееўна, прабачце, калі лезу не ў сваю справу. Але, мне здаецца, вам неабходна зрабіць паўзу. Калі вы не супраць, мы можам зайсці ў кавярню, пасядзець, тут ёсць непадалёк даволі ўтульная. Калі захочаце, можаце расказаць, што здарылася. Магчыма, я змагу чым-небудзь дапамагчы – хоць бы парадай. А калі не, то хоць выгаварыцеся, часам і гэта дапамагае паглядзець на сітуацыю па-іншаму.
– А вы яшчэ і псіхатэрапеўтам падпрацоўваеце? – хмыкнула Таня. А потым узняла галаву: – Хоць, бадай што, вы маеце рацыю. Як любіць гаварыць мая мама, калі шмат работы, дык сядзь ды пасядзі. Тым больш, што допінг у выглядзе кубка моцнай кавы мне зараз проста неабходны.
– Толькі я вас хачу папярэдзіць, – сказаў, адкрываючы перад ёю дзверы ў кавярню, Юрый, – сёння я ўжо не ў камандзіроўцы і ў стане заплаціць за сябе. А калі вы не супраць, то і вас пачаставаць.
– Супраць, прычым катэгарычна! – рэзка адказала Таццяна. – Не самы падыходзячы час для рамантычных ланчаў. Давайце адкладзем гэта да больш спрыяльнай пары. Зараз – чыста дзелавы перапынак, а ў такіх выпадках я заўсёды плачу за сябе сама.
– Ну як скажаце, – ўздыхнуў Юрый – спрачацца з дырэктарам было цяжка, да таго ж ён адчуваў, што не мае на гэта права.
Кава была добрая – моцная, водарная, з пенкай. Асалода! І словы паліліся самі па сабе. Яна забылася, што перад ёй усяго толькі вадзіцель, якога яна месяц назад сустрэла ля нейкіх варот, і расказвала яму – а на самой справе нібыта самой сабе – пра тое, як стваралася іх фірма, як марудна і пакутліва яны станавіліся на ногі. Якія надзеі ўскладвалі на гэты кантракт. Як радаваліся, калі палякі прапанавалі паставіць ім новае сучаснае абсталяванне на вельмі выгадных умовах. А выходзіць, што іх замежныя партнёры захацелі іх, кажучы крымінальным слэнгам, кінуць: абумовілі жорсткія тэрміны пастаўкі гатовай прадукцыі, паставілі машыны, якія нідзе яшчэ не эксплуатуюцца, не забяспечыўшы іх пуска-наладку. Вядома, яны самі вінаваты, не прапрацавалі кантракт як след: ранейшы юрыст пайшла ў дэкрэтны, новая яшчэ не мае вопыту. Яна за Андрэйку тады перапалохалася, ні пра што думаць не магла, Валодзю даверылася. А ён паспадзяваўся, што дырэктар, як заўсёды, усё трымае пад кантролем. Усё ў рэшце рэшт можна вырашыць: і наладчыка выклікаць, і інструкцыі перакласці, але ж час… Ён іграе супраць іх. На гэтым, падобна, і будавалі свае разлікі замежныя партнёры. За кожны дзень пратэрміноўкі пастаўкі адшытай прадукцыі трэба плаціць няўстойку, і сума значная. Калі яны пастаяць два-тры месяцы, то ўвесь чаканы прыбытак ад гэтай здзелкі растане, як сакавіцкі снег – і гэта ў лепшым выпадку. А ў горшым, калі наладка і пуск новага абсталявання зацягнецца, яны проста абанкруцяцца.
– Сапраўды, сітуацыя, – Юрый пакручваў у руках пусты кубак. – З перакладам, як я зразумеў, у вас атрымаўся аблом?
– Ды не тое, каб зусім, але ў патрэбныя нам тэрміны ніхто гэта зрабіць не абяцае.
– І наладчыка з-за мяжы заўтра ці паслязаўтра таксама чакаць не даводзіцца…
– Дакладна не ведаю, Валодзя там вядзе перамовы, але, думаю, што так.
– Значыць, сітуацыя безвыходная?
– Кажуць, што такіх не бывае. Але падобна, што аптымісты памыляюцца.
Яны заказалі яшчэ па кубку кавы і пілі яе моўчкі, думаючы аб адным і тым жа.
– Таццяна Аляксееўна, – нарэшце парушыў маўчанне Юрый, – а як вы ставіцеся да рызыкі?
– Разумна, – насцярожылася Таццяна. – Галавы стараюся не губляць. А вы гэта да чаго?
– Ну сітуацыя ў нас форс-мажорная. Можа, вы дазволіце мне паглядзець гэтыя машыны? Усё ж я інжынер з вышэйшай адукацыяй, хоць і былы. Праўда, швейнае абсталяванне – не мой профіль, тым больш сучаснае… Але ж некалі маміну швейную машынку, трафейны "Зінгер”, разбіраў па вінціках. І назад збіраў, і машына пасля гэтага нават працавала, – паспрабаваў пажартаваць Юрый. – Нямецкую мову, дарэчы, таксама крыху ведаю, прычым справу меў менавіта з тэхнічнымі тэкстамі. Неяк на заводзе мы таксама атрымлівалі нямецкае абсталяванне, і давялося горы літаратуры пералапаціць, слоўнікамі абклаўшыся, каб давесці яго да розуму… Не падумайце, што хвалюся, але калі ўжо зайшла такая размова, то хачу сказаць, што тэхніку я ўвогуле люблю – усялякую. І разбіраюся ў ёй нядрэнна. Працаваць даводзілася з многім, часам такі металалом ажыўляў, што і сам пасля не верыў, што гэта я зрабіў. Абяцаць нічога не магу, але ж паспрабаваць можна.
Яна глядзела на яго са страхам і надзеяй. Калі б у яго атрымалася, каб жа толькі атрымалася – гэта было б выратаванне. Але…
Здаецца, ён адчуў яе сумненні:
– Майце на ўвазе: гэтыя машыны ў адрозненне ад мамінай я раскручваць па вінціках не збіраюся. Пагляджу: калі разбяруся, што да чаго, куды ніткі запраўляюцца і адкуль строчка выходзіць, значыць, добра. Не – не буду і брацца.
– Юра, ваша прапанова вельмі заманлівая, але я не магу падобнае рашэнне прымаць сама, – нарэшце прамовіла Таццяна. – Мне неабходна параіцца з Уладзімірам Сямёнавічам. Ён у нас адказвае за ўсе тэхнічныя пытанні.
– Канешне, – усміхнуўся Юрый. – Паехалі?
Таццяна баялася, што Валодзя прапанову Юрыя ўспрыме ў штыкі.
Але яна не паспела нічога сказаць пра ініцыятыву іх новага вадзіцеля – кампаньён яе апярэдзіў. Валодзя сядзеў за сталом змрочны, як хмара, і з парога сустрэў паведамленнем, якога яна, па праўдзе кажучы, чакала і да якога была гатова яшчэ пасля размовы з вяртлявым экспедытарам.
– Таня, я пагаварыў з палякамі. Ты мела рацыю: гэтая сітуацыя з машынамі – не выпадковасць, як я спадзяваўся. Гэта старанна спланаваная акцыя па банкруцтву нашай фірмы. Яны ўсё пралічылі і ўсё ўнеслі ў кантракт. А мы даверыліся, вушы развесілі: ах інвестыцыі, тэхнічнае пераўзбраенне, мадэрнізацыя вытворчасці, новыя заманлівыя перспектывы, бла-бла-бла… Перспектывы ў нас будуць, але, падобна, не вельмі вясёлыя... Канешне, гэта я ў першую чаргу вінаваты – не пралічыў усё, не пераправерыў… А сёння гэтыя кампаньёны нават гаварыць не хочуць, ветліва спасылаюцца на кантракт – і ўсё, да пабачэння, праз месяц чакаем прадукцыю… Наладчыка абсталявання параілі запрасіць з Германіі, з фірмы-вытворцы. Яны нават не хочуць выступіць пасрэднікам у гэтай справе, хоць і закуплялі абсталяванне! Наладчыкі, можа, і прыедуць – усё ж фірма салідная, але калі? Баюся, што да таго часу яны нам ужо не спатрэбяцца. А ты знайшла перакладчыка?
– З перакладчыкам сітуацыя прыкладна такая ж, як і з наладчыкам, – уздыхнула Таццяна. – Усё магчыма, але не заўтра і не паслязаўтра – на працягу месяца, і гэта мінімальны тэрмін…
– А ты не паспеў высветліць, ці працуе хто-небудзь у рэспубліцы на такіх машынах? – нагадала яна яшчэ пра адно выйсце з сітуацыі, якое яны збіраліся прапрацаваць.
– Наколькі я паспеў даведацца, толькі адно сумеснае беларуска-літоўскае прадпрыемства ў Мінску ды яшчэ невялікая фірма з незразумелым заснавальнікам у Віцебску. Але, па праўдзе кажучы, я сумняваюся, што нам там пакажуць сакрэты новага абсталявання. Навошта ім падтрымліваць канкурэнтаў? Трэба, канешне, з’ездзіць туды, але я не ўпэўнены, што нас пусцяць хоць бы на парог офіса, не кажучы ўжо пра швейны цэх.
Валодзя нервова барабаніў пальцамі па стале. На яго было шкода глядзець. Магчыма, яна выглядала не лепш, калі выходзіла з універсітэта – нездарма ж Юрый прапанаваў зрабіць паўзу. Але цяпер у Таццяны ўжо ёсць хоць і невялікая, але ж надзея – і грэх не падзяліцца ёй з сябрам…
– Валодзя, наш новы вадзіцель, гэты, як ты кажаш, мой пратэжэ, прапануе сваю дапамогу, – асцярожна пачала Таццяна, баючыся, што сябар зноў успыхне, як звычайна, калі размова заходзіла пра Юрыя.
– Дапамогу? Якую? – насцярожыўся Валодзя. – І адкуль ён ведае пра нашу праблему?
– А што тут за сакрэт? Думаю, ужо ўсе нашы, ад бухгалтара да швачкі, ужо ведаюць, што мы не можам запусціць новыя машыны. А пра кантракт і тэрміны пастаўкі ведалі яшчэ раней. Два і тры скласці – не праблема. Да раніцы, з улікам родных, сяброў і знаёмых нашых супрацоўнікаў, пра гэта ведаць будзе палова горада.
– Ну добра, пераканала. А што ён прапаноўвае, гэты твой пратэжэ?
– Увогуле па адукацыі ён інжынер, – стала пераказваць Таццяна тое, што даведалася ад Юрыя. – І з нямецкімі машынамі ў свой час справу меў, праўда, не са швейным абсталяваннем. Кажа, што можна паглядзець гэтую цуда-тэхніку. Магчыма, яна не такая складаная, як здаецца на першы погляд. Просіць дазволу паспрабаваць разабрацца з машынамі. Атрымаецца – добра, не зразумее што да чаго – у вантробы не палезе…
Валодзя задумаўся. А потым паціснуў плячыма:
– Ну то хай паглядзіць, калі мае такое жаданне і нейкія інжынерныя веды. Можа, і здолее разабрацца, урэшце, гэтыя машыны таксама ж інжынеры рабілі. Зрэшты, што мы губляем? – стаў разважаць ён уголас. – Нават пры самым горшым раскладзе, калі ў яго нічога не атрымаецца ці нават, калі ён сапсуе машыну, давядзецца выклікаць прадстаўнікоў з Германіі, рамантаваць і плаціць грошы, дык яго нам і так трэба выклікаць і гэтаксама плаціць. Але ў лепшым выпадку мы выйграем час, які для нас сёння нават больш, чым грошы. Можа, гэта якраз наш шанс, га, Таня? Дзе гэты твой Кашавараў? Пакліч яго і пойдзем у швейны цэх.
Такім чынам Юрыю быў прадстаўлены своеасаблівы карт-бланш: рабі, што хочаш, прасі дапамогі, якая патрэбна, але паспрабуй ажывіць гэты цуд заходнееўрапейскай тэхнікі. З гаража ён фактычна перабраўся ў швейны цэх, у якім амаль што жыў: прыходзіў раным-раненька, а калі ішоў дахаты, увогуле мала хто бачыў – затрымліваўся да позняй ночы, казаў, што вечарам, у цішыні, яму лепш думаецца.

Ніна Рыбік.