Пасхальнай Вігіліяй у Вялікую суботу распачнецца Вялікдзень. І ўжо каторы раз у нашым касцёле загучыць радасны трыўмфальны спеў: «Вясёлы нам ужо дзень настаў… Аллелюя, Аллелюя!» і распачнецца набажэнства на чэсць Хрыста, які паўстаў з мёртвых, на чэсць перамогі жыцця над смерцю.
Уваскрэсенне Хрыста – гэта вялікая радасць для ўсіх хрысціян, надзея для кожнага чалавека. Гэта напамін, што Хрыстос уваскрэс і прысутнічае сярод нас: у Слове, Еўхарыстыі, Святым прычасці, Малітве, што ён жыве цудоўным вобразам у кожным чалавеку і знаходзіцца ў нашай душы. Адтуль мы заўсёды можам пачуць яго, калі будзем слухаць уважліва і з чыстым сэрцам, таму што кожны з нас з’яўляецца храмам Святога Духа, як казаў святы Павел.
Паважаныя вернікі і сябры нашай парафіі! З нагоды Вялікадня прыміце самыя цёплыя пажаданні. Няхай Уваскрэслы Хрыстос прынясе нам духоўнае адраджэнне, абудзіць у нашых сэрцах добрыя пачуцці, любоў і павагу да бліжняга, здольнасць да ўзаемадапамогі, прыстойнасць і ўзаемаветлівасць, а святло Яго слоў будзе весці нас праз паўсядзённасць жыцця да вечнасці.
Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!
І мы павінны ўваскрэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!
Смачнага яйка, цукровага баранка і цудоўнага палівальнага панядзелка, умілаваныя браты і сёстры.

Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы і яго вернікі для ўсіх веравызнаўцаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне.