"Ах, судьба моя, судьба, ах, судьба…” – радкамі знаёмай і любімай ёю песні магла б распачаць свой аповед пра ўласнае жыццё гэтая прывабная і сціплая жанчына. Шмат разоў яна хацела б яго кардынальна памяняць, аднак розныя абставіны так ці іначай не далі зрабіць ёй "резкий поворот”. Таму сёння цешыцца тым, што ёсць здароўе і сілы, што мае дзетак, што растуць на радасць ёй унукі, з задавальненнем сустракаецца з роднымі і блізкімі і займаецца любімай справай.
Лёс з самага дзяцінства не шкадаваў яе. Жыццё было цяжкім, сіроцкім і галодным. Маці адна гадавала, як магла, сваіх любых дачушак – Зіну, Галю і яе, меншанькую Лідачку. Свайго дома не было, доўгі час жылі ў чужых людзей. Без мужчынскіх рук было ой як цяжка. Таму з малога ўсе ўтрох прывыклі цягнуць праблемы на сваіх жаночых плячах.
Замужжа не дало Лідзіі той радасці і шчасця, якога чакала маладая жанчына. Адна пацеха маці – яе дзеткі. Адзін за адным нарадзіла сыночка Генадзя і дачушку Наталлю. Трошкі падраслі дзеткі, і Ліда ў 22 гады пайшла працаваць на ферму. І з той самай вясновай сонечнай раніцы 1973 года ніколі не здрадзіла абранай прафесіі вось ужо 40 гадоў. Маладая, энергічная, прывабная, яна была прыкладам у працы, усё гарэла ў руках. У 30 гадоў яна становіцца пераможцай раённага сацыялістычнага спаборніцтва па надоях малака. Партрэт маладой даяркі ўпрыгожыў раённую Дошку гонару.
Яна і сёння памятае кожную сваю ўзнагароду, бо ўсе яны даліся самаадданай працай, палітыя, як кажуць, потам і слязьмі. Так-так, плакаць прыходзілася не аднойчы, калі нешта не атрымоўвалася. Але пра слёзы роспачы ведае толькі яна адна. Ордэны Працоўнай Славы ІІ і ІІІ ступеняў Лідзія Канстанцінаўна прымала з рук першага сакратара райкама партыі І. К. Ярмашчука, а Грамату Вярхоўнага Савета БССР – ад старшыні Свіслацкага райвыканкама А. В. Пічкоўскага. У гэтыя хвалюючыя моманты яна з задавальненнем і гонарам слухала словы падзякі за сваю працу і давала сабе слова працаваць яшчэ лепш. Калгас выдзяліў яе сям’і добрую кватэру. Разам з дачкой Наталляй, якая працуе ў мясцовай школе, яны стараюцца зрабіць свой дом і двор самым утульным месцам на зямлі для родных і блізкіх. З ранняй вясны ў агародчыку радуюць вока цюльпаны, ірысы, лілеі. А позняй восенню чаруюць рознакаляровыя вяргіні – кветкі яе дзяцінства.
Сястра Зінаіда жыве ў Мастоўскім раёне, а Галіна асела з сям’ёй у Мінску. Кожны іх прыезд – вялікае свята для Лідзіі Канстанцінаўны. Яны падоўгу ўспамінаюць дзяцінства, гартаюць фотаальбомы, гавораць пра маладыя гады, дзякуюць сваёй матулі Кацярыне Іосіфаўне, што надзяліла іх прыгожымі мілагучнымі галасамі. І да рання спяваюць любімыя песні.
Кожную сераду і нядзелю Лідзія Канстанцінаўна спяшаецца ў мясцовы клуб. Колькі памятае сябе – удзельніца мастацкай самадзейнасці. А зараз вось ужо пяць гадоў яна спявае ў вакальным калектыве "Спадчына”, які чаруе сваімі галасамі не толькі мясцовага гледача.
У 50 гадоў Лідзія Канстанцінаўна пайшла на пенсію. Трошкі стала падводзіць здароўе, захацелася адпачыць, больш часу праводзіць з унучанятамі. Але хутка зноў вярнулася на ферму, толькі цяпер яна працуе на адкорме цялят. Зараз у яе 40 гарэзлівых цялятак. Догляд за імі, як за малымі дзецьмі. Кожнага яна песціць і галубіць. Як жа інакш?..
Як бы не цягнула з адыходам зіма, не-не, а паветра дыхае вясной, прырода абуджаецца. Прыгожа насвістваюць птушкі, паказваюць нясмела парасткі першацвету ў кветніку. І на душы складаецца і льецца цудоўная мелодыя. І няхай яна яшчэ доўгія гады нясе радасць і натхненне чулай жанчыне, клапатлівай матулі, руплівай бабулі і вернай сяброўцы – Лідзіі Канстанцінаўне Трахімік.

Марыя САМАЛЕВІЧ,
в. Грынкі
в. Грынкі