Па інфармацыі раённага ваеннага камісарыята за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на ваенную службу прадугледжана крымінальная адказнасць (штраф ці арышт на тэрмін да шасці месяцаў, альбо абмежаванне свабоды на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін).
Ухіленне ад воінскай службы, здзейсненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыя захворвання, падробка дакумента альбо іншы падман караюцца абмежаваннем волі тэрмінам да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Што тычыцца ўхілення прызыўніка ці ваеннаабавязанага ад воінскага ўліку, то такое дзеянне караецца штрафам ці арыштам на тэрмін да трох месяцаў.
За няяўку грамадзяніна ў ваенны камісарыят па вызаву без уважлівай прычыны для прыпіскі да прызыўнога ўчастка на правапарушальніка накладаецца адміністрацыйнае спагнанне памерам ад дзвюх да трох базавых велічынь. Такое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання, цягне за сабою штраф ад чатырох да шасці базавых велічынь. За няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на воінскую службу па павестцы ваеннага камісарыята ці ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, грамадзянін атрымлівае папярэджванне альбо штраф да пяці базавых велічынь. Парушэнні грамадзянамі абавязкаў па воінскаму ўліку могуць выліцца ў штраф ад дзвюх да трох базавых велічынь.
Таму юнакі, якія спрабуюць пазбегчы службы ў арміі, павінны задумацца над сваім будучым і задацца пытаннем: ці патрэбна ім заплямленая рэпутацыя?

Алена КЕДЗІК.