banner

Любiмыя мясцiны малой радзiмы

23 Сентября’18
1345

Любiмыя мясцiны малой радзiмы

Ужо амаль дваццаць гадоў Таццяна Даніловіч, ураджэнка вёскі Тушамлі, жыве ў суседнім Бераставіцкім раёне.

Але сваю малую радзіму не забывае, часценька наведваецца ў родную вёску да бацькоў, як кажуць, бывае дома не госцем. Дарога ж у прыгранічную Тушамлю вядзе адна, і заўжды няйначай як праз Ціхаволю праязджаеш, і няйначай як міма былой базавай школы (на здымку). Менавіта гэта школа і стаіць пад першым нумарам у Таццяніным спісе дарагіх сэрцу мясцін малой радзімы. Менавіта з ёй звязана найбольш добрых успамінаў. Такіх далёкіх, але такіх яркіх і жывых. Першы клас, першая настаўніца, першы ўрок, першая выдатная адзнака, першая школьная сяброўка, першае каханне... Хіба такое забудзеш?! Лепшыя настаўнікі, якія найлепш вучылі пісаць і лічыць, рашаць прыклады...
І, галоўнае, самі былі для дзяцей найлепшым прыкладам адносін да людзей, да працы, да ўсяго наваколля. Добрае зерне, што сеялі яны, прарасло і ў Таццяне. Ужо тут, у школе, яна вызначылася з выбарам справы жыцця і не здрадзіла сваёй мары – стала настаўніцай. Тут, у роднай Ціхавольскай дзевяцігодцы, малады педагог праходзіла сваю першую настаўніцкую практыку. І тут сустрэла свайго спадарожніка жыцця – мужа Мікалая.

Так, школа бярэ нас за руку яшчэ такімі малымі і клапатліва вядзе па вузенькай сцежцы. Пакуль не выведзе тая сцежка на шырокую дарогу. Далей мы крочым самастойна. Але і праз час, праз гады адчуваем на сваёй далоні цёплы дотык роднай школы.

 

Наталля ТУРКО.

Фото автора.

Предыдущая статья

ТИХОВОЛЯ. Книги разные нужны