banner

Запрашаем на кулінарны парад

25 Июля’18
1492

Запрашаем на кулінарны парад28 ліпеня ў 17.00 аг. Грынкі запрашае на кулінарны парад «У кожну хату – Смачна есці!».

 

Свята распачнецца флэшмобам «Абдымем родную вёсачку» ў гонар 440-годдзя з дня ўспаміну аб вёсцы Грынкі ў летапісах. Прадоўжыць свята конкурс кулінарных прэзентацый «У кожнай вёсцы – пах асобы!». Прадстаўніцы ад розных аграгарадкоў і вёсак прымуць удзел у кулінарнай эстафеце «Мы – вясковыя дзяўчаты».

 

На галоўнай пляцоўцы свята будуць ушанаваны гаспадары сядзіб, якія носяць званне «Дом высокай санітарнай культуры».

Гаспадыня свята вясёлая Марыся са сваімі хатнімі жывёламі катом Васілём і свінёй Фросяй запросяць гасцей паспрабаваць «Грынкаўскі бутэрброд».


Вечар будзе напоўнены святочным канцэртам, вясёлай дыскатэкай з гульнямі і падарункамі.


На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, фотазоны.

Предыдущая статья

Опыт и молодость идут рядом