banner

Па сцежках малой радзімы

13 Июля’18
1849

Па сцежках малой радзімы

З 21 выхаванцам лагера «Грынландыя» мы сустрэліся ў Грынкаўскім ДС СШ.

А завіталі мы да іх на краязнаўчы ўрок «Наш край – зямлі часціца», на якім выхавальнік Сяргей Барэль правёў сапраўднае падарожжа па рэках і азёрах. Добраму засваенню інфармацыі спрыяў паход да возера Пясец з вывучэннем флоры і фаўны навакольнага асяроддзя. Ад кіраўніка клуба «Пошук» Надзеі Мацюк дзеці даведаліся пра найбольш цікавыя гістарычныя факты Грынкаўшчыны. Таксама яна паведаміла, чым займаецца клуб, аб яго дасягненнях.


Увогуле змена лагера праходзіць у форме гульні-падарожжа па розных кутках Свіслацкага раёна «Пазнаём родны край». Кожны дзень адбываецца знаёмства з рознымі мясцінамі малой радзімы. Асноўным і найбольш дзейсным механізмам практычнай рэалізацыі лагернай дзейнасці з’яўляюцца падарожжы-перамяшчэнні, на якіх праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у рамках тэматыкі змены і дня. Грынтурысты праяўляюць сябе ў ходзе выпрабаванняў і прыгод і зарабляюць зорачкі. Да канца змены члены атрада, якія набралі большую колькасць зорачак, атрымаюць ганаровае права быць гідамі па пройдзеных аб’ектах. Вынікам працы стане стварэнне праекта «З чаго пачынаецца Радзіма…», над якім выхаванцы карпатліва працуюць увесь час.


Кожны дзень лагернага жыцця дорыць хлопчыкам і дзяўчынкам шмат цікавых і карысных ведаў, незабыўных уражанняў, радасць зносін і добры настрой.

 

Васіліна Сабірава, 11 гадоў, г. п. Поразава:

Па сцежках малой радзімы


У лагеры мне вельмі падабаецца, тут цікава. Пазнаёмілася з новымі сяброўкамі. Дзеці ўсе добрыя, вясёлыя. Для нас праводзіцца шмат забаўляльных гульняў і мерапрыемстваў, арганізоўваюцца пазнавальныя ўрокі і сустрэчы.


Маргарыта Нарэўская, 12 гадоў, аг. Грынкі:

Па сцежках малой радзімы

 
Вельмі спадабаўся паход да возера Пясец. Я даведалася пра розныя цікавыя факты аб сваёй малой радзіме. Наогул, я люблю вандраваць. Да нас прыехалі дзяўчынкі і хлопчыкі з іншых вёсак і Свіслачы, з імі мы адразу пасябравалі. Пасля змены абавязкова працягнем адносіны.


Даніл НесцЕрык, 6 гадоў, аг. Корнадзь:

Па сцежках малой радзімы


Я знайшоў у лагеры новых сяброў. Люблю гуляць на вуліцы. Кожны дзень удзельнічаю ў розных спаборніцтвах. І настрой у мяне заўсёды добры.

 

 

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

За деловое общение и мир в семье