З мая па ліпень птушаняты пакідаюць гнёзды і вучацца жыць самастойна. Гэты перыяд арнітолагі называюць птушкападам.
«Жаўтароцікі» пры спробе паляцець часта аказваюцца на зямлі. Зразумела, што без трэніроўкі гэта зрабіць нялёгка. Аднак у гэты навучальны працэс умешвацца нельга! Калі вы знайшлі птушаня, ні ў якім разе не забірайце яго дадому. Калі гэта небяспечнае месца, напрыклад, каля дарогі, то лепш перанесці птушаня да найбліжэйшых кустоў ці дрэў. Малое не адлятае за межы гнездавога ўчастка, і дарослыя птушкі за ім прыглядваюць і адкормліваюць.
Калі вы прынясеце птушаня дадому з жаданнем выкарміць, яно ўсё роўна загіне.
Марына ЯНЮК.