Свіслацкі РАУС у адзін з канікулярных дзён адкрыў свае дзверы для вучняў другой школы райцэнтра. На гэты раз бліжэй з міліцэйскай службай маглі пазнаёміцца навучэнцы 8 класаў.
Для ўсіх прысутных быў прадэманстраваны відэафільм, зняты курсантамі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь. Дзецям расказалі, як ім у недалёкай будучыні паступіць ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС альбо прыйсці на службу ў органы ўнутраных спраў. Акрамя гэтага, даведзена інфармацыя аб неабходнасці захавання дысцыпліны і недапушчэння здзяйснення правапарушэнняў для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў будучыні бачаць сябе супрацоўнікамі міліцыі.
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Павел Пянткоўскі расказаў навучэнцам пра службу ў органах унутраных спраў, запатрабавальнасць і прэстыж міліцэйскай прафесіі.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства паказаны курс дрэсіроўкі службовага сабакі, які правёў міліцыянер-кінолаг Свіслацкага аддзела Дэпартамента аховы Яўген Тарасенка.
У гэты дзень школьнікі ўбачылі працу міліцыі на свае вочы, атрымаўшы масу ўражанняў. Магчыма, для кагосьці з іх гэтая сустрэча з часам стане ключавой у выбары будучай прафесіі.
Марина ЯНЮК.