У пераднавагодніх клопатах

16 Декабря’17
1371

У пераднавагодніх  клопатах

Горад паступова апранаецца ў святочнае ўбранне. Навагоднія ілюмінацыі з’явіліся і на аб’ектах УЗ “Свіслацкая ЦРБ”. Калектыў установы заўсёды адказна ставіцца да гэтай справы, ствараючы святочны настрой не толькі для сваіх работнікаў, пацыентаў, але і гараджан. Нездарма на працягу некалькіх гадоў запар бальніца ў аглядзе-конкурсе да навагодніх святаў, які традыцыйна праводзіцца сярод арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, займала прызавыя месцы.

 

Сёлета медыцынскія работнікі вырашылі адрадзіць даўнюю традыцыю і вярнуць лідзіруючыя пазіцыі. А для гэтага распрацавалі новы дызайн па афармленні будынка і прылеглай тэрыторыі. Набылі яркія агеньчыкі-гірлянды і вулічны лазерны праектар.


Асаблівы акцэнт пры ўпрыгожванні будынка зрабілі на цэнтральны ўваход. У вокнах заззялі агеньчыкі, над дзвярыма замільгалі сняжынкі. Вечназялёныя шарападобныя туі, якія растуць па абодва бакі ад увахода, таксама апрануліся ў святочнае аддзенне. Побач з імі з’явілася штучнае дрэўца.

У пераднавагодніх  клопатах


Нельга не заўважыць цікавую кампазіцыю над уваходам у аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі: елачка, сняжынкі, шар… Прывабна ўвечары глядзіцца тэрыторыя ля адміністрацыйнага корпуса будынка, дзе рознакаляровымі агеньчыкамі ўспыхваюць дэкаратыўныя расліны.


Дарэчы, у аддзяленнях бальніцы і Свіслацкай паліклініцы таксама з’явіліся зялёныя прыгажуні.

 

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Добровольные дружинники получили грамоты