На большасці аб’ектаў райцэнтра, што рыхтуюцца да правядзення ў Свіслачы абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017”, работы блізяцца да завяршэння.
У той жа час яшчэ хапае недапрацовак, якія трэба ліквідаваць. Недзе трэба абкасіць, недзе патрабуецца добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі. Дзесьці трэба падмесці, дзесьці – пасадзіць кветкі. Настаў час праводзіць “генеральную ўборку”. Да навядзення парадку трэба падключыцца кожнаму жыхару горада і раёна.
У суботу працоўны дэсант пад кіраўніцтвам старшыні Свіслацкага райвыканкама Уладзіміра Анішчыка шчыраваў на тэрыторыі былога сядзібнага дома графа Тышкевіча ў гарадскім парку.
Кар. "СГ".