banner

Свіслацкія спартсмены выступілі дастойна

13 Июля’12
1456

У рэспубліканскай спартакіядзе моладзі, якая навучаецца, прыняла ўдзел каманда Гродзенскай вобласці. Юнакам і дзяўчатам давялося прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтаванасць у валейболе, вольнай барацьбе, самба і пляжным валейболе.
Высокіх рэзультатаў, выступаючы за Гродзеншчыну, дабіліся свіслацкія спартсмены. У выхаванца Свіслацкай СДзЮШАР Паўла Балюка ў валейболе першае месца. Выдзяліліся нашы дзяўчаты – Алена Саўко і Ульяна Пачэбут – у вольнай барацьбе. Каманда дзяўчат заняла другое месца. Другое месца і ў юнакоў-барцоў. За каманду выступалі Максім Сухоцкі, Дзяніс Кердоль і Андрэй Смалей. У саставе зборнай па самба ў свіслачаніна Кірыла Балюка таксама другое месца. Віктар Дзяцел і Павел Балюк згулялі ў пляжны валейбол. Іх вынік – другое месца.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Кукурузе такой наряд не к лицу