Юныя тэнісісты Свіслаччыны Ганна Супрановіч, Анастасія Якаўчук, Вікторыя Жылінская, Піліп Харчанка, Арцём Леванчук і Аляксандр Сасноўскі прадставяць Рэспубліку Беларусь у спартакіядзе Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва 1997–1998 гадоў нараджэння, якая будзе праходзіць у Расіі ў г. Пскове з 27 сакавіка па 1 красавіка.
Выхаванцы Свіслацкай СДзЮШАР, трэнерам якіх з’яўляецца Аксана Сухоцкая, у мінулым годзе вярнуліся “сярэбранымі” прызёрамі з рэспубліканскіх спаборніцтваў. Як аказался, дастойныя прафесійныя выступленні нашых тэнісістаў былі заўважаны, і яны атрымалі гонар прадстаўляць нашу краіну ў спартакіядзе Саюзнай дзяржавы.
Алена КЕДЗІК.