banner

Нашы тэнісісты — лепшыя

26 Ноября’10
1801

Нашы тэнісісты — лепшыяВыхаванка Поразаўскай спецшколы-інтэрната Ганна Супрановіч — неаднакратная прызёрка і пераможца абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў па настольным тэнісе. У пары і камандным першынстве нядаўна яна стала чэмпіёнкай Рэспублікі Беларусь і выканала нарматыў майстра спорту.

Адбылося гэта ў Бабруйску, дзе праходзіла першынства Рэспублікі Беларусь па настольным тэнісе сярод дарослых інвалідаў па слыху. За выдатныя выступленні Ганна ўдастоена медалёў, граматы і грашовай прэміі. Немалаважную ролю ў гэтай перамозе адыгралі мудрыя і вопытныя падказкі трэнера Уладзіміра Анатольевіча Пракопчыка, ну і, канешне ж, стараннасць тэнісісткі.

За каманду Гродзенскай вобласці выступалі і двое добра вядомых тэнісістаў. Гэта былыя выхаванцы У. А. Пракопчыка — Віталій Рэйшаль і Кірыл Кенць. Дружная каманда вобласці стала прызёрам, за што ўзнагароджана кубкам, граматамі і грашовымі прэміямі.

 Алена КЕДЗІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Мы вашим трудолюбием горды!