banner

Усе пасажыры "Белавія" з 11 мая павінны быць у ахоўных масках

08 Мая’20
757

Авіякампанія "Белавія" ўводзіць дадатковыя меры па ахове пасажыраў ад COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

З 11 мая пасажыры, уключаючы дзяцей старэйшых за 6 гадоў, павінны ўвесь час быць у ахоўных масках у час рэгістрацыі, пры праходжанні надгляду, у аўтобусах або на тэлетрапе, а таксама на борце паветранага судна на працягу ўсяго палёту (за выключэннем часу прыёму ежы).

Пасажырам неабходна мець свае маскі. Тых, хто не будзе выконваць патрабаванне, не дапусцяць да пасадкі і не пусцяць у палёт.

Предыдущая статья

Signature collection campaign in Belarus to kick off on 21 May