Абноўлены стадыён «Дынама» камплектуе штат супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцей.
Аб наяўных вакансіях расказала вядучы спецыяліст па кадрах Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» Ганна Худзіна: «Нам неабходныя для абслугоўвання стадыёна рамантавальнікі плоскасных спартыўных збудаванняў, гэта праца з футбольным полем, лёгкаатлетычнымі палямі. Патрэбны спецыялісты ў галіне радыёмеханікі, водаканалізацыйнай гаспадарцы і абслугоўваючы персанал – прыбіральшчыкі, дворнікі для маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў».
Стадыён рыхтуецца ў гэтым годзе сустрэць удзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў. З неабходнага штата супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцяў (270 чалавек) не хапала прыкладна 30%.
Прэтэндэнтам на працоўныя месцы абяцаюць не толькі стабільную зарплату, але і розныя бонусы, сярод якіх як матэрыяльнае заахвочванне да святаў, ільготныя пуцёўкі для дзяцей у санаторыі і лагеры, так і магчымасць быць у цэнтры спартыўных падзей.
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»