Свіслацкім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства з 2016 года рэалізуецца раённы краязнаўчы праект “Страчаная спадчына” ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Першы этап – “Святыні зямлі Свіслацкай” – уключаў у сябе конкурс “Пазнаём родны край”, які адбываўся праз правядзенне катэгарыйных і ступенных паходаў і паходаў выхаднога дня. Творчая справаздача Ханявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы заняла першае месца і накіравана для ўдзелу ў абласным этапе.
Конкурс фотаздымкаў “Пад крыламі анёлаў” праводзіўся па двух намінацыях. У намінацыі “Разбураная памяць” былі прадстаўлены фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь, якія ўжо не існуюць ці часткова разбураны. Першае месца заваявалі работы вучня СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслач Мікіты Шыраева. У другой намінацыі – “Душы маёй святло”– патрэбна было прадставіць фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь Свіслаччыны. Тут перамаглі фотаздымкі вучня СШ № 3 г. Свіслач Паўла Зубеля.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.
Ігар БАЯРКІН.