Сонца, дом, рэчка...

15 Апреля’18
1719

Распрацавана турыстычная сімволіка Свіслаччыны. Што азначае кожны яе элемент?

 

У вобразе Свіслаччына – тэрыторыя адпачынку, адкрытая кожнаму, утульны і цёплы куток прыроды. Гасцінныя гаспадары сядзібаў раёна адчыняюць дзверы ўсім, нават тым, у каго асаблівыя патрэбы падчас падарожжаў. 


Зялёныя адценні карцінкі выклікаюць асацыяцыі з самой прыродай, колерам вясны і адраджэння. Блакітная лінія пасярэдзіне, якая сімвалізуе раку, выклікае спакой, мір, бесклапотную весялосць, адчуванне лёгкасці і вольнай прасторы. 


Візуалізацыя дубовага ліста ў чарговы раз нагадвае і распавядае аб прыродным багацці Свіслацкага раёна – стогадовых дубровах, а таксама нашым гонары – Белавежскай пушчы, адпачынак у якой становіцца даступны для ўсіх турыстаў. 


Прыгожы і мудрагелісты шрыфт у назве рэгіёну надае нейкую таямнічасць і запрашае да новых адкрыццяў. Сонца, рака, утульны вясковы домік, лес выклікаюць радасны настрой і клічуць адпачыць, забыцца пра гарадскую мітусню, праблемы, нацешыцца чысцінёй і цішынёй прыроды.

 

 

Падрыхтавала Марына ЯНЮК.

Предыдущая статья

Работники Свислочского лесничества и журналисты районки открыли «Неделю леса» (+Видео)