banner

Нашы барцы і валейбалісты зноў на п’едэстале

21 Октября’17
1334

Нашы барцы і валейбалісты  зноў на п’едэстале

Каманда Свіслацкай СДЮШАР у першынстве Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў 2003–2004 гадоў нараджэння заняла агульнакаманднае першае месца.


У асабістым заліку ў сваіх вагавых катэгорыях перамогу заваявалі Дзмітрый Шыманіца (32 кг) і Уладзіслаў Ланкоўскі (59 кг). Сярэбранымі прызёрамі, узняўшыся на другую прыступку п’едэстала, сталі Вадзім Кучук (53 кг), Андрэй Якута (38 кг), Мікіта Пясняк (66 кг) і Захар Герман (47 кг). У Руслана Саўко (85 кг), Ягора Крэўчыка (66 кг), Мікіты Гуштына (42 кг) і Паўла Асіеўскага (59 кг) бронзавыя медалі.


Каманда дзяўчат, на жаль, не ўвайшла ў тройку лідараў, аднак у асабістым заліку Ульяна Борыч (34 кг) і Аксана Яроменка (52 кг) занялі першае месца. Выхаванка Свіслацкай СДЮШАР Анастасія Пальчыкава ўзяла «бронзу».

Нашы барцы і валейбалісты  зноў на п’едэстале

 
Валейбалісты таксама не здаюць сваіх пазіцый. Каманды юнакоў і дзяўчат, якія ўдзельнічалі ў першынстве Гродзенскай вобласці па валейболе, занялі другое месца.


Каманду юнакоў прадстаўлялі Дзмітрый Юрахна, Ігар Рудыка, Андрэй Антанчук, Уладзіслаў Пясняк, Максім Вайцяхоўскі, Мікіта Саначкін, Ягор Салдаценкаў, Вячаслаў Жаркевіч, Максім Чарневіч, Яўгеній Дзяменка і Валянцін Харчанка.

Нашы барцы і валейбалісты  зноў на п’едэстале

 
У камандзе юных валейбалістак за перамогу змагаліся Яўгенія Жаркевіч, Аляксандра Стэльмах, Кацярына Фалькоўская, Ганна Пабудзей, Дзіяна Дзям’янчык, Ксенія Тарасевіч, Ганна Балюк, Анастасія Кедзік, Дар’я Кавалеўская, Валерыя Некала і Юлія Грыгалец.

 

 

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Я знаю, саду цвесть!