banner

Імёны, якія збліжаюць і аб’ядноўваюць

20 Ноября’15
1952
Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць 
У Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі "Свіслацкая гімназія. Імёны збліжаюць”, прымеркаванай да 210-годдзя навучальнай установы з багатай і цікавай гісторыяй.
 
 
Сярод ганаровых гасцей – старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта У. С. Анішчык, старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў В. А. Суботка. Сярод галоўных віноўнікаў урачыстасці – свіслачане, якія ў свой час скончылі сярэднюю школу № 1, іх дзеці і ўнукі, якія вучыліся або вучацца сёння ў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага.
 
Так, жыццё няспешнымі крокамі ідзе наперад. У мінулым застаюцца падзеі, даты, імёны. Але не ўсе. Значная іх частка – тое, што завецца нашай слаўнай гісторыяй, – застаецца ў сэрцах удзячных грамадзян назаўжды. Свіслаччына ва ўсе часы славілася сваімі таленавітымі сынамі. Менавіта людзі – самае вялікае багацце нашага краю.
 
Напалеон Орда, Осіп Кавалеўскі, Юзэф Ігнацы Крашэўскі, Кастусь Каліноўскі... Кароткая біяграфічная спраўка, хвалюючыя радкі як прывітанне з мінулага, выразны позірк з партрэта насупраць – і вобразы былых гімназістаў нібы ажываюць на нашых вачах.

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Больш за два стагоддзі аддзяляюць нас ад пачатку дзеяння Гродзенскай губернскай гімназіі. Ужо дзесяць гадоў існуе гімназія № 1 імя К. Каліноўскага пасля рэарганізацыі сярэдняй школы. І як не скарыстаць сучасным гімназістам двайны юбілей, каб упэўніць усіх прысутных, што добрыя традыцыі навучальнай установы будуць працягвацца, што слава аб іх новых дасягненнях будзе множыцца і абляціць увесь свет.
 
На выставе прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў: цэлыя класы на чале з маладымі класнымі кіраўнікамі і вядомымі настаўнікамі, партрэты юных гімназістаў з сарамлівымі ўсмешкамі. Дынастыі з трох, чатырох пакаленняў... З гэтага боку гімназію мала хто ведае. А іх усяго адзінаццаць. Асаблівай увагі заслугоўвае дынастыя Жук – Семяняка, агульны педагагічны стаж якой налічвае больш за 200 гадоў. Як і сама гімназія.

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

Імёны, якія збліжаюць  і аб’ядноўваюць

 

– Адкрыццём гэтай фотавыстаўкі мы хацелі прыцягнуць увагу свіслачан і гасцей горада да юбілею нашай гімназіі, да яе слаўных традыцый, якімі так ганарымся, – зазначыла дырэктар навучальнай установы С. Ф. Гірэй. – Тым больш што ў педагагічным калектыве сёння працуюць восем выпускнікоў гімназіі. Кожны з іх – новая старонка ў яшчэ не напісанай гісторыі ўстановы адукацыі.
 
На развітанне яшчэ адно запрашэнне. На гэты раз у саму гімназію. Там дзейнічаюць выставы фотаздымкаў "Школьныя гады” і дзіцячых малюнкаў "Гімназія вачамі гімназістаў”. Напэўна на адным з іх вы знойдзеце сябе або сваіх родных, знаёмых і з гонарам заўважыце: "Нашы імёны таксама запісаны ў кнігу гісторыі гімназіі”.

Вольга БУБЕНЧЫК.
 
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Когда красота – профессия