banner

Шпарка грошы даставай, збожжа, бульбу набывай!

29 Сентября’15
2256
Шпарка грошы даставай,  збожжа, бульбу набывай!
Восеньскія кірмашы – выдатная магчымасць для жыхароў раёна перад зімой зрабіць "стратэгічны” запас гародніны, садавіны, збожжа і іншай прадукцыі новага ўраджаю па цэнах вытворцаў.
Кірмаш адбыўся ў мінулую суботу па вуліцы Камсамольскай у Свіслачы. Усе зацікаўленыя пакупнікі маглі знайсці патрэбны тавар і параўнаць адпаведнасць цаны і якасці ў розных гандляроў.
З самага ранку сельгаспрадпрыемствы раёна даставілі ў асартыменце збожжа. Дарэчы, цэны на прадукцыю, па водгуках пакупнікоў, былі прымальнымі. Так, УСП "Саўгас "Поразаўскі” прадаваў ячмень па 101 тыс. руб. за 50 кг (мяшок) і трыцікале па 96 тыс. рублёў за 50 кг, філіял "Нязбодзічы” ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат” прапаноўваў азімую пшаніцу па 120 тыс. руб. за 50 кг, ААТ "Ханявічы” – трыцікале па 70 тыс. руб. за 45 кг, УСП "Саўгас "Велікасельскі” рэалізоўваў ячмень па 90 тыс. руб. за 45 кг.  Пшаніцу можна было набыць і на гандлёвым месцы Свіслацкага філіяла аблпатрэбтаварыства – па 2700 рублёў за кілаграм. 

 Шматлюдна было каля машыны з бульбай СУП "Ханчыцы-Нёман”. "Другі хлеб” можна было набыць па даволі таннай цане – 2500 рублёў за кілаграм. Акрамя бульбы, тут прадаваліся цыбуля – 5500 руб. за кілаграм, морква і буракі – па 4400 руб. за кілаграм.
Шпарка грошы даставай,  збожжа, бульбу набывай!
Свіслацкія кааператары прапанавалі бульбу па 3000 руб., капусту па 4100 руб., моркву па 4800 руб., цыбулю па 4100 руб. і буракі па 3400 руб. за кілаграм. Па зручным цэнам і добрай якасці прадавалася садавіна: па 15 тыс. рублёў грушы і 7700 рублёў за кілаграм яблыкі вытворчасці ААТ "Акр-Агра”. Журавіны можна было набыць па 34400 рублёў, мёд – па 60100 рублёў за кілаграм.
Сваю прадукцыю на кірмашы таксама прапаноўвалі фермерскія гаспадаркі А. П. Паца і "Спадчына плюс”. Уся гароднініна была расфасавана ў сеткі па 25 кілаграмаў. У прыватнасці, моркву можна было набыць па 80 тыс. руб., буракі і цыбулю – па 60 тыс. рублёў. Бульба прадавалася па 3000 рублёў і капуста па 3500 рублёў за кілаграм. Гаспадар з Пінска прывёз на рэалізацыю памідоры па 7000 рублёў за кілаграм, а гаспадар з Пружан – больш за 50 відаў дэкаратыўных раслін хвойных парод, прызначаных для азелянення ўчастка, коштам ад 60 да 100 тыс. рублёў за штуку. 
Добры настрой на кірмашы стваралі работнікі Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Кацярына Дудко.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов во время встречи с коллективом ОАО «Лакокраска» рассказал о перспективах развития принеманского региона