Паважаныя свіслачане і госці нашага горада! Запрашаем вас на кірмаш!

19 Августа’15
1635
29 жніўня 2015 года ў 13.00
У праграме свята:
I. Галоўная пляцоўка:
– урачыстае тэатралізаванае адкрыццё «На бале ў Тышкевіча»;
– канцэрт творчых калектываў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;
– конкурс «Каралева кірмашу-2015»;
– інтэрактыўнае шоу «Вечар магіі»;
– канцэрт творчых калектываў Літвы і Латвіі;
– канцэрт зорак беларускай эстрады сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь;
– дыскатэка «Retro party» тэлерадыёкампаніі «Гродна».
II. Горад майстроў
«На кірмашы – усё для душы» – выстава-продаж  вырабаў народных майстроў, майстар-класы па вырабу керамічнага посуду, ткацтву паясоў, пляценню з саломкі і лазы, бісерапляценню, лапікаваму шыццю, мастацкай апрацоўцы дрэва, роспісу па шкле.
III. Шляхецкі праменад:
– вернісаж гродзенскіх і свіслацкіх мастакоў;
– выстава кветкавых кампазіцый;
– пленэр рэзчыкаў па дрэве;
– адкрыццё сквера адпачынку;
– яўрэйская карчма «Шабат»;
– спектакль Палескага драматычнага тэатру  г. Пінска па п’есе А. Дударава «Чорная пані Нясвіжа» (ДШМ).
IV. Дзіцячая пляцоўка:
– канцэрт дзіцячай аматарскай творчасці;
– выстава дзіцячай дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
– гульні, забавы, атракцыёны;
– дог-шоу ТАА «Фас он шоу» г. Гродна;
– навукова-хімічнае шоу «Хімікідс» г. Мінск.
На працягу свята працуюць гандлёвыя кропкі айчынных прадпрыемстваў. 

Предыдущая статья

По доступной цене
Похожие новости
03 Февраля’25
384
Пожар жилого дома
29 Января’25
209
Пожар частного гаража