banner

У пераможцах дабравольскія спартсмены

22 Мая’14
1317
За званне лепшых у летнім шматбор’і "Здароўе” змагалася 12 каманд школ раёна. Кожную каманду прадстаўляла па 14 вучняў (па адным юнаку і адной дзяўчынцы з 5-га па 11-ы класы). Свае фізічныя здольнасці спартсмены дэманстравалі ў такіх відах спорту, як скачок у даўжыню з месца, згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы для дзяўчат, падцягванне на высокай перакладзіне для хлапчукоў, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы на дыстанцыі 10 метраў (9-11 класы), бег на 30, 1000, 1500, 3000 метраў. 
У выніку спаборніцтваў "Алімпійскія надзеі Беларусі” самую высокую колькасць балаў – 2066 – атрымаў Дабравольскі ДС СШ. На другім месцы з колькасцю ў 1755 балаў апынулася каманда СШ № 3 г. Свіслач і трэцім (1741 бал) – каманда Поразаўскай СШ.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Турист всегда тропу найдет!