banner

У зборнай Гродзеншчыны свіслацкае «трыо»

15 Апреля’14
1287
У першынстве Рэспублікі Беларусь па валейболе, якое праходзіла сярод юнакоў 1998 года нараджэння, каманда Гродзеншчыны заняла трэцяе месца. Свой уклад унеслі і тры выхаванцы Свіслацкай СДЮШАР – Павел Балюк (СШ №2), Дзяніс Чабанюк (гімназія №1) і Віктар Дзяцел (СШ №3).    
 Абыйшлі валейбалістаў Гродзеншчыны спартсмены з Віцебскай вобласці і г. Мінска, у іх першае і другое месцы адпаведна.
У пачатку красавіка ў Гомелі адбыліся рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1997–1999 гадоў нараджэння, у якіх прымалі ўдзел выхаванцы Свіслацкай СДЮШАР. 
Высокіх вынікаў у спаборніцтвах дасягнулі спартсмены Кірыл Балюк, Максім Сухоцкі і Алена Саўко. Ім прысуджаны першыя месцы. «Серабро» заваявала Кацярына Пічкоўская. У выніку прадстаўнікам Гродзеншчыны прысуджана другое агульнакаманднае месца.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Волонтеры вышли на старт