banner

Два дыпломы ў нашых рабят

04 Апреля’13
1196
З заключнага этапа дваццаць шостай па ліку рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якая праходзіла 25 – 30 сакавіка, з дыпломам першай ступені вярнулася вучаніца Корнадзьскага ДС СШ Вольга Лічык. Дыплом другой ступені прывёз вучань СШ № 3 г. Свіслач Уладзіслаў Місюля. Вольга ў Лідзе дэманстравала веды па абслуговай працы, а Уладзіслаў браў рэванш па матэматыцы ў Віцебску.
Прайшлі ў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды гімназісты Вольга Пекар (беларуская мова) і Яўгеній Сініца (інфарматыка), а таксама вучань Дабравольскага ДС СШ Аляксей Васіленка (геаграфія). Рабятам не хапіла некалькі балаў да пераможных месцаў.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Педагог з вялікай літары